Кроніка

29-30 чэрвеня 2013 г. Некалькі слухачоў УЗВ узялі ўдзел у тэатральным майстар-класе, арганізаваным экспертамі з Польшчы.

16 чэрвеня 2013 г. Адбыўся чарговы майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе.

27-28 траўня 2013 г. Слухачы УЗВ упрыгожвалі кветкамі тэрыторыю аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

22 траўня 2013 г. Навучэнцы УЗВ сустрэліся з з навуковым супрацоўнікам Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях (European Council for Foreign Relations) Янай Кобзавай.

19 траўня 2013 г. Адбыўся майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, удзел у якім узялі каля 20 слухачоў УЗВ.

15 траўня 2013 г. Рада праграмы УЗВ падсумавала вынікі года на выяздным паседжанні, якое адбылося за межамі горада.

4 траўня 2013 г. Вядучыя секцый праграмы "Універсітэт Залатога Веку" падсумавалі вынікі сваёй працы ў 2012-2013-м акадэмічным годзе.


28 красавіка 2013 г. Удзельнікі секцыі "Падарожжы ў часе і прасторы" зладзілі інтэграцыйную вандроўку ў Нясвіж.

26 красавіка 2013 г. Адбылася ўжо традыцыйная інтэграцыйная вандроўка выпускнікоў УЗВ па ваколіцах Гродна. Гэтым разам слухачы Праграмы наведалі два гарадзенскія форты, збудаваныя яшчэ напярэдадні Першай сусветнай вайны.

25 красавіка 2013 г. Больш за сто чалавек узялі ўдзел у святочнай вечарыне, прысвечанай закрыццю акадэмічнага 2012-2013 года. Цяпер - канікулы!
18 красавіка 2013 г. На сумесным паседжанні Рады УЗВ і старастаў секцый УЗВ прызначаная дата ўрачыстага закрыцця гэтага акадэмічнага года. Урачыстая цырымонія пачнецца а 18-й гадзіне 25 красавіка ў ДК "Цветліт". На наступны дзень адбудзецца традыцыйнай інтэграцыйная паездка выпускнікоў УЗВ па ваколіцах Гродна.

29-30 сакавіка 2013 г. На базе УЗВ праходзіла міжнароднай канферэнцыі, прысвечаная актывізацыі сталых людзей.
28 сакавіка 2013 г. Прадстаўнікі Ўроцлаўскага Ўніверсітэту Трэцяга Ўзросту правялі адкрыты занятак для слухачоў УЗВ і ўдзельнікаў міжнародная канферэнцыя па актывізацыі сталых людзей.
Выступае кіраўнік Уроцлаўскага УТВ Аляксандр Кабялярэк (злева)
24 сакавіка 2013 г. Слухачы УЗВ перадалі прыхажанам царквы ў гонар свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага вырабленыя ўласнымі рукамі вышыванкі з беларускім арнаментам. Гэта была чарговая акцыя сёлетняй "Школы добрых справаў".

14 сакавіка 2013 г. У межах чарговай агульнай сустрэчы навучэнцаў УЗВ адбылася прэзентацыя кнігі нашай слухачкі Любові Зорынай, прысвечанай беларускаму  кавальству.

28 лютага 2013 г. Інструментальны ансамбль "Лад" зладзіў для слухачоў УЗВ канцэрт "Для мілых дам!".

28 лютага 2013 г. Слухачы УЗВ сустрэліся з аўтарам кнігі "Моц смаку" Юрыям Качуком, які распавёў пра асаблівасці беларускай кухні.

23 лютага 2013 г. Адбыўся трэнінг для вядучых секцый УЗВ, прысвечаны выбару эфектыўных метадаў працы.

19 лютага 2013 г. Слухачы секцыі "Падарожжы ў часе і прасторы" сустрэліся з вядамым гарадзенскім краязнаўцам Віктарам Саяпіным (на здымку).
14 лютага 2013г. Слухачы УЗВ апынуліся на літаратурнай гасцёўні, прысвечанай беларускаму песняру Якубу Коласу.


8 лютага 2013 г. Слухачы УЗВ рэалізавалі чарговую добрую справу - перадалі вопратку ў розныя сацыяльныя ўстановы горада.


31 студзеня 2013 г. Чарговая агульная сустрэча слухачоў УЗВ была прысвечаная папярэджанні крызісных сітуацый у сталым узросце. Прэзентацыю на гэтую тэму падрыхтавала псіхолаг з Мінска Вольга Гарбунова.

27 студзеня 2013 г. Удзельнікі секцыі "Мода, стыль і прыгажосць" уцяплілі і ўпрыгожылі алею УЗВ у гарадзенскім заапарку.

26-27 студзеня 2013 г. Адбыліся чарговыя кампутарныя экспрэс-курсы для слухачоў УЗВ.

19 студзеня 2013 г. Слухачы УЗВ узялі ўдзел у праглядзе і абмеркаванні кароткаметражных фільмаў з серыі "Залаты Век. 55+" у межах кінафестывалю "Cinema Perpetum Mobile".

19 студзеня 2013 г. Група слухачоў УЗВ адсвяткавала ў Беларускай Хатцы спадарыні Сафіі Вераб'ёвай-Дольскай (другая злева) Вадохрышча.

17 студзеня 2013 г. Навучэнцы УЗВ перадалі грошы, сабраныя у межах "Школы добрых справаў" старшыні ГА "Адданае сэрца" Алене Шыманіцы (злева). Сабраныя ахвяраванні пойдуць на дапамогу бяздомным жывёлам, якімі апякуецца арганізацыя.

17 студзеня 2013 г. Першая агульная сустрэча ў другім семестры гэтага акадэмічнага году. Навучэнцаў, якія наведалі лекцыю "Гародня літаратурная" проста зачараваў цікавымі біяграфіямі, гісторыямі, вершамі прафесар Аляксей Пяткевіч.


27 снежня 2012 г. Адбылася традыцыйная Калядная вечарына слухачоў УЗВ.

21 снежня 2012 г. Адбыліся апошнія ў гэтым годзе заняткі секцый УЗВ. Канікулы будуць доўжыцца да 15 студзеня 2013 г.
Апошні ў 2012 г. занятак секцыі "Жыццёвы дзённік"
21 снежня 2012 г. Скончылася першая ў гісторыі УЗВ праграма стажыровак, удзел у якой бралі 3 чалавекі з Брэста, Мінска і Смаргоні.

20 снежня 2012 г. У час чарговай агульнай сустрэчы слухачка УЗВ Любоў Зорына (на здымку ніжэй) прадставіла прэзентацыю на тэму "Сакральна мастацтва Гарадзеншчыны".

17 снежня 2012 г. У межах секцыі "Беларуская мова" адбылася творчая сустрэча з паэткай са Смаргоні Алай Клемянок (у цэнтры з кветкамі).

17 снежня 2012 г. Пачала працу праграма стажыровак УЗВ. На працягу тыдня ў гасцёх у нашай праграмы знаходзяцца стажоры з Мінска, Брэста і Смаргоні.
Нашыя стажоры на сустрэчы з Радай УЗВ
15-16 снежня 2012 г. Прайшлі чарговыя кампутарныя экспрэс-курсы для слухачоў УЗВ.

14 снежня 2012 г. Адбылася сустрэча з дэлегацыяй (40 чалавек) сталых людзей з Мінску, якія працуюць у межа праекта нашых партнёраў з грамадскага аб'яднання "Узаемапаразуменне".

12 снежня 2012 г. Удзельнікі секцый "Адкрыты паказ" і "Беларуская мова" глядзелі разам фільм "Птушкі без гнёздаў", заснаваны на ўспамінах Ларысы Геніюш.

9 снежня 2012 г. Блог УЗВ атрымаў галоўную ўзнагароду на конкусе сайтаў у сферы нефармальнай адукацыі. Спецдыпломам таксама ўзнагароджана серыя відэафільмаў, прысвечаная дзейнасці УЗВ.

8 снежня 2012 г. Праграма "Універсітэт Залатога Веку" была прадстаўлена на 4-м Фестывалі нефармальнай адукацыі ў Мінску.

6 снежня 2012 г. Слухачы УЗВ павіншавалі маладых мамаў-вядучых секцый УЗВ Вольгу Корсун (секцыя "Жыццёвы дзённік") і Алену Калько (секцыя польскай мовы).

6 снежня 2012 г. Распачала працу "Школа добрых справаў". Слухачамі УЗВ ініцыяваныя 9 ідэяў рознага кшталту дабрачынных акцый, якія плануецца здзейсніць са студзеня да красавіка 2013 г.

4 снежня 2012 г. Абвешчана праграма стажыровак "Універсітэту Залатога Веку". На працягу тыдня 3 адабраныя на конкурснай аснове прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый, якія займаюцца актывізацыяй сталых людзей, будуць знаёміцца з працай УЗВ.

4 снежня 2012 г. Адбылася сустрэча ўдзельнікаў секцыі "Залатое пяро" з нямецкім журналістам, экспертам Акадэміі Deutsche Welle Філіпам Слаўкавічам (Filip Slavkovic).

1 снежня 2012 г. Адбылася працоўная сустрэча вядучых секцыі УЗВ па падвядзенні вынікаў працы ў кастрычніку-лістападзе. Вядучая секцыі йогі Людміла Карпава правяла таксама трэнінг па рэлаксацыі.

26 лістапада 2012 г. На першым паседжанні новага складу самакіравання УЗВ размеркаваныя абавязкі паміж сябрамі Рады, прыняты этычны кодэкс сябраў Рады.
22 лістапада 2012 г. Адбыўся справаздачна-выбарчы сход слухачоў Праграмы "Універсітэт Залатога Веку", на якім была абраная новая Рада УЗВ.

10-11 лістапада 2012 г. Адбыліся кампутарныя экспрэс-курсы для навучэнцаў УЗВ. Нашыя слухачы вучыліся шукаць інфармацыю ў Інтэрнэце, камунікаваць з яго дапамогай са сваімі сябрамі і блізкімі.

8 лістапада 2012 г. Член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі Андрэй Майсяёнак распавёў слухачам УЗВ пра вітамін Д, які адыграе важную ролю ў функцыянаванні нашага арганізму.

25 кастрычніка 2012 г. Адбыўся першы ў новым акадэмічным годзе агульны занятак. Сустрэчу на тэму "Асновы псіхалогіі здароўя ў сталым узросце" правялі псіхолагі Сяргей Елісеяў і Таццяна Обухава.

11 кастрычніка 2012 г. Адбылося ўрачыстае адкрыццё новага акадэмічнага года ў межах УЗВ.

9 кастрычніка 2012 г. Адбылася сустрэча-нарада з вядучымі секцый УЗВ, на якой быў узгоднены графік працы секцый.

7 кастрычніка 2012 г. Адбыўся велапрабег УЗВ, які стаў нефармальным адкрыццём новага акадэмічнага года ў межах нашай Праграмы.

27 верасня 2012 г. Прадстаўніца праграмы “Універсітэт Залатога Веку” узяла ўдзел у сустрэчы ў Кобрыне, на якой былі прэзентаваныя прыклады працы са сталымі людзьмі ў розных гарадах краіны.

25 верасня 2012 г. Сто чатырнаццаць чалавек залічаныя ў лік слухачоў УЗВ на акадэмічны 2012-2013 гг.

19-20 верасня 2012 г. Прадстаўніца Праграмы “Універсітэт Залатога Веку” узяла ўдзел у семінары “Месца сустрэчы - Дыялог”, арганізаваны ў межах праграма нямецкага Фонда “Памяць, адказнасць і будучыня”. Мэтай праграмы з'яўляецца ацэнка жыццёвага вопыту сталых людзей, у першую чаргу ахвяр нацыянал-сацыялізма, і перадача яго наступным пакаленням. Падрабязней пра ўдзельнікаў семінара можна прачытаць тут: http://www.mestovstrechi.info/ru/proekti-belarus-3 .

14-21 верасня 2012 г. Адбыліся прэзентацыі-суразмовы для патэнцыйных слухачоў УЗВ. Удзел у прэзентацыях узяло 137 чалавек.

7-9 верасня 2012 г. Адбыўся трэнінг для вядучых секцый УЗВ, якія будуць працаваць у новым акадэмічным годзе.

3 верасня 2012 г. Пачаўся набор слухачоў на 4-ты акадэмічны год у межах "Універсітэту Залатога Веку". Набор доўжыцца да 15 верасня.

28 красавіка. Слухачы УЗВ зладзілі экскурсію на Мастоўшчыну (Гудзевічы і Лунна). Інтэграцыйны пікнік на прыродзе традыцыйна з'яўляецца пачаткам летніх канікул ва УЗВ.

27 красавіка 2012 г. Прайшла ўрачыстая вечарына, прысвечаная сканчэнню працы трэцяга выпуску слухачоў УЗВ.

19 красавіка 2012 г. Адбылося падсумаванне вынікаў акадэмічнага 2011/2012 года.

5 красавіка 2012 г. Слухачы УЗВ сустрэліся з членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі, прафесарам Андрэем Майсяёнкам, які зрабіў выклад на тэму "Збалансаванае харчаванне".


3 кравіка 2012 г. У бібліятэку гарадзенскай турмы перададзеныя кнігі, сабраныя слухачамі УЗВ у межах "Школы добрых справаў".


28-31 сакавіка 2012 г. Візіт дэлегацыі УЗВ у Санкт-Пецярбург для знаёмства з дзейнасцю тамтэйшай "Школы третьего возраста".


29 сакавіка 2012 г. Біёлаг, кандыдат сельскагаспадарчых навук, сябра Рады грамадскага аб'яднання "Экадом" (МІнск) Лана Семенас правяла для слухачоў УЗВ занятак па тэме "Экалогія на кожны дзень".


23 сакавіка 2012 г. Рэалізаваныя першыя дабрачынныя акцыі ў межах сёлетняй "Школы добрых справаў"  - перадача сабраных слухачамі УЗВ кніг і рэчаў у аддзяленне дзённага знаходжання маладых інвалідаў, дом ветэранаў, а таксама гарадзенскім бяздомным.
 

15 сакавіка 2012 г. Слухачка УЗВ Любоў Зорына зрабіла прэзентацыю на тэму "Сакральнае мастацтва Гарадзеншчыны".

1 сакавіка 2012 г. Прадстаўлены канкрэтныя планы дзеянняў у межах сёлетняй "Школы добрых справаў". У час сустрэчы адбылася таксама прэзентацыя дзейнасці аддзялення дзённага знаходжання і рэабілітацыі маладых інвалідаў, якую зрабіла Таццяна Хабарава.

16 і 20 лютага 2012 г. Адбыўся майстар-клас па вырабе лялек, які для слухачоў УЗВ праводзіла Ірына Новік.

13 лютага 2012 г. Славуты гарадзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч перадаў спецыяльна напісаны ім гімн "Універсітэту Залатога Веку".

9 лютага 2012 г. Распачала працу "Школа добрых справаў-2012".

26 студзеня 2012 г. Адбыўся трэнінг “Развіццё ўвагі, памяці, мыслення і навыкаў самарэгуляцыі ў сталым узросце”. Вядучыя – Ірына Марыева (выкладчык кафедры узроставай і педагагічнай псіхалогіі ГрДзУ), Ірына Кавалевіч (аспірантка кафедры псіхалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэту, выкладчык кафедры псіхалогіі).

17-18 студзеня 2012 г. Прадстаўнікі ГА "Цэнтр "Трэці сектар", якое заснавала гарадзенскі УЗВ, узялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Сацыяльны ўдзел і адказнасць сталых людзей".

12 студзеня 2012 г. Пасля канікулаў аднавіліся заняткі УЗВ. Першая агульная сустрэча слухачоў у Новым годзе была прысвечаная знаёмству з замежным досведам працы па інтэлектуальнай, сацыяльнай і фізічнай актывізацыі сталых людзей.

22 снежня 2011 г. Адбылася Калядная вечарына УЗВ.


20 снежня 2011 г. Навучэнцы секцыі "Жыццёвы дзённік" сустрэліся з вядомым гарадзенскім фатографам Уладзімірам Выдэркам.

 13 снежня 2011 г. Навучэнцы УЗВ падаравалі музею імя Багдановіча ўласныя фотаздымкі, зробленыя ў музеі.

8 снежня 2011 г.  Доктар-неўрапатолаг Яўген Кухта прачытаў для слухачоў УЗВ лекцыю "Жыццё без паразітаў".


24 лістапада 2011 г. Упершыню абрана самакіраванне "Універсітэту Залатога Веку".

24 лістапада 2011 г. Прафесар Алесь Краўцэвіч правёў лекцыю "Рэнесансная Гародня", прысвечаную сярэднявечнай гісторыі Гродна.

10 лістапада 2011 г. Лекцыю "Узрост новых магчымасцяў" для слухачоў УЗВ прачытала практычны псіхолаг Ірына Марыева.

27 кастрычніка 2011 г. Інтэграцыйны занятак для слухачоў УЗВ 2011-2012 гг.
26 кастрычніка 2011 г. Случачы УЗВ пасадзілі алею "Універсітэту Залатога Веку"!

13 кастрычніка 2011 г. Першая арганізацыйная сустрэча слухачоў УЗВ у межах акадэмічнага 2011-2012 гг.
1 кастрычніка 2011 г. Праект "Універсітэт Залатога Веку: інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей" пачаў рэалізоўвацца ў межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог» пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

28-30 чэрвеня 2011 г. Дэлегацыя гарадзенскага УЗВ узяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Універсітэты Трэцяга Веку для грамадства ведаў і паразумення", прысвечанай 35-годдзю нашых партнёраў - Універсітэту Трэцяга Веку пры Ўроцлаўскім універсітэце.


21 траўня 2011 г. Інтэграцыйная вандроўка слухачоў і выкладчыкаў УЗВ на Аўгустоўскі канал.

20 траўня 2011 г. Урачыстае закрыццё акадэмічнага года ў межах УЗВ.

19 траўня 2011 г. Падсумавальная сустрэча слухачоў УЗВ па вынікаў 2010-2011 акадэмічнага года.


12 траўня 2011 г. Трэнінг для слухачоў УЗВ на тэму "Сацыяльная рэадаптацыя людзей пенсійнага ўзросту" правяла Таццяна Вазнюк, псіхолаг, вядучая радыёпраграмы "Просто о сложном".



4-15 траўня 2011 г. Дабрачынныя акцыі слухачоў УЗВ. Збор кніг для вязняў гарадзенскай турмы і рэчаў для бяздомных.

28 красавіка 2011 г. Другая сустрэча ў межах "Школы добрых справаў".

14 красавіка 2011 г. У межах УЗВ пачала працаваць "Школа добрых справаў".


13 красавіка 2011 г. Група навучэнцаў УЗВ наведала музей Максіма Багдановіча ў Гродне.

7 красавіка 2011 г. Лекцыю пра фінансавую пісьменнасць для слухачоў УЗВ прачытаў  Павел Красько.


31 сакавіка 2011 г. У межах секцыі "Беларускія вячоркі" адбылася сустрэча з майстрам па саломапляценні Мар’янай Кузміцкай

 
 24 сакавіка 2011 г. Адбылася гасцёўня з удзелам спевакоў гарадскога хору ветэранаў.
10 сакавіка 2011 г. Віктар Кірэеў зрабіў для навучэнцаў УЗВ прэзентацыю "Горад, якога ўжо няма. Гародня на старых паштоўках"

24 лютага 2011 г. У фармаце адкрытага занятку "Ўніверсітэту Залатога Веку" адбылася прэзентацыя кнігі "Гісторыя ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў".

10 лютага 2011 г. Экалогія ў паўсядзённым жыцці альбо як уратаваць планету без напружання. Сустрэча са сталічнымі эколагамі Ірынай Сухій і Яраславам Бекішам.

27 студзеня 2011 г. "Папулярная гісторыя Гродна". Лекцыю-прэзентацыю для слухачоў УЗВ зрабіў доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч.


 13 студзеня 2011 г. Агульны выклад для слухачоў УЗВ. Тэма “Прававыя пытанні і прававая дапамога для людзей сталага ўзросту”. Вядучы - Ігар Кузьмініч.

  23 снежня 2010 г. Калядная вечарына "Універсітэту Залатога Веку".


16 снежня 2010 г. "Будзьце здаровымі!". Вядучы - Антон Пацэнка.

2 снежня 2010 г. Лекцыя "Прафілактыка і лячэнне захворванняў пазваночніка і суставаў". Вядучы - Яўген Кухта (на здымку).

18 лістапада 2010 г. Трэнінг "Сталы ўзрост: час магчымасцяў і ламання стэрэатыпаў". Вядучая - Ірына Марыева.

4 лістапада 2010 г. Адкрыццё заняткаў другога акадэмічнага года ў межах УЗВ. Трэнінг-знаёмства. Вядучая - Лана Руднік.

24 кастрычніка 2010 г. Арганізацыйная сустрэча слухачоў УЗВ 2010/2011 гг. Прэзентацыя праграмы заняткаў. Размеркаванне слухачоў УЗВ па секцыях.


Верасень-кастрычнік, 2010 г. - набор слухачоў УЗВ на акадэмічны 2010/2011 гг. Пададзена каля 80 заяваў.



13-16 верасня 2010 г. Візіт дэлегацыі Ўніверсітэту Трэцяга Веку пры Ўроцлаўскім універсітэце (Польшча), у Гродна. Адкрытыя прэзентацыі і майстар-класы для слухачоў УЗВ, а таксама студэнтаў і выкладчыкаў факультэта псіхалогіі гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.


2 ліпеня 2010 г. Інтэграцыйны пікнік на Аўгустоўскім канале, прысвечаны сканчэнню першага "пілотнага" навучальнага года ў межах УЗВ.



Травень-чэрвень 2010 г. Агульныя сустрэчы-лекцыі ў межах УЗВ. Праца 6 секцый УЗВ.

29 красавіка 2010 г. Першы занятак у межах Універсітэту Залатога Веку ў Гродне. Дзень нараджэння УЗВ!

21 красавіка 2010 г. Адкрытая прэзентацыя Ўніверсітэту Залатога Веку ў Гродне. Пачатак набору слухачоў УЗВ.

11-17 сакавіка 2010. Навучальны візіт аргкамітэта па стварэнні Ўніверсітэта Залатога Веку ў Гродне ва Ўроцлаў (Польшча).

9 лютага 2010 г. Першая сустрэча аргкамітэту Ўніверсітэту Залатога Веку ў Гродне.