14 February 2012

Распачалася "Школа Добрых справаў-2012"

Слухачы УЗВ распачалі планаванне добрых справаў на карысць грамадства. Задуманыя дабрачынныя акцыі плануецца здзейсніць да канца вясны.



Сёлетняя "Школа добрых справаў" распачала сваю працу 9 лютага. У гэты дзень слухачы УЗВ у чатырох групах ("Вясна", "Лета". "Восень" і "Зіма") абмяркоўвалі і вылучалі ідэі грамадска-карысных справаў, якія можна было б здзейсніць сваімі сіламі.
У выніку было сабрана каля 30 ідэяў. 

Сярод іх збор кнігаў і рэчаў, усталяванне апекі над дзяцьмі-сіротамі і адзінокімі састарэлымі, і дапамога ў аздабленні новай царквы пры абласным шпіталі і стварэнне творчай майстэрні, прыборка закінутых могілак вядомых гарадзенцаў і арганізацыя сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі.


Вынікам працы стала стварэнне некалькіх працоўных груп, якія да 1 сакавіка павінны распрацаваць планы дзейнасці ў межах рэалізацыі той альбо іншай ідэі.

"Школа добрых справаў" з'яўляецца неад'емнай часткай працы гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку", паколькі адной з галоўных яго мэтаў з'яўляецца сацыяльная актывізацыя сталых людзей.
У мінулым годзе слухачы УЗВ у межах "Школы добрых справаў" збіралі кнігі для бібліятэкі гарадзенскай турмы, рэчы для бяздомных, пасадзілі алею дрэваў у гарадзенскім заапарку.

No comments:

Post a Comment