Імпрэза, якая адбывалася ва Ўроцлаве 28-30 чэрвеня, была прысвечана 35-годдзю нашых партнёраў - Універсітэту Трэцяга Веку пры Ўроцлаўскім Універсітэце.
Своеасаблівым падарункам на юбілей нашым калегам стала ўключэнне іх дзейнасці ў лік 10 лепшых у Еўропе практык працы са сталымі людзьмі.
Прымеркаваная да юбілею канферэнцыя мела назву "Універсітэту Трэцяга Веку для грамадства ведаў і паразумення".
Удзел у імпрэзе бралі ўдзельнікі з розных гарадоў Польшчы, а таксама з Гродна, Львова, Браціславы і Вены.
У час урачыстага адкрыцця канферэнцыі ў славутай "Ауля Леапальдзіна" - збудаванай яшчэ ў 17-м ст. універсітэцкай залі, прадстаўнікі гарадзенскага УЗВ уручылі падзякі кіраўніцтву ўроцлаўскага Ўніверсітэту Трэцяга Веку.
Менавіта гэты польскі ўніверсітэт актыўна спрычыніўся да стварэння гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку" - дзяліўся сваім досьведам працы, ладзіў для нас прэзентацыі і майстар-класы.
Вось і гэтым разам гарадзенцы мелі магчымасць паслухаць цікавыя выклады, убачыць прэзентацыі творчых калектываў (хор, тэатр паэзіі, кабарэ і інш.), якія працуюць ва Ўроцлаве, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі.
Падобную міжнародную канферэнцыю, прысвечаную інтэлектуальнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей, мы плануем зладзіць у 2012 г. у Гродне.
No comments:
Post a Comment