21 June 2013

"Залатое пяро": вучыцца журналістыцы ніколі не позна

Больш за 30 матэрыялаў для нашага блога падрыхтавалі сёлета навучэнцы секцыі "Залатое пяро", якая толькі год таму з'явілася ў раскладзе заняткаў "Універсітэту Залатога Веку".
Некаторыя эпізоды працы секцыі - у нашым мультымедыйным роліку.

17 June 2013

Хадзілі па-скандынаўску

Чарговы майстар-класы па скандынаўскай хадзьбе для слухачоў УЗВ адбыўся 16 чэрвеня на сцяжынцы здароўя ў лесапарку "Пышкі".
Заняткі са слухачамі УЗВ праводзіць інструктар Аляксандр Мех
Каля дзесяці чалавек апрабавалі на сабе гэты новы спосаб падтрымкі фізічнай формы і здароўя.
Наступны майстар-клас запланаваны на 13 ліпеня.

12 June 2013

Падпішыце петыцыю ў падтрымку Канвенцыі ААН па правах сталых людзей

Свой подпіс пад зваротам да ўрадаў розных краін з патрабаваннем падпісаць Канвенцыю ААН па правах сталых людзей паставіла ўжо больш за 80 тысяч чалавек па ўсім свеце.
Для падпісання петыцыі трэба націснуць на гэтую спасылку - http://www.helpage.org/russian/get-involved/russian-test-petition/


05 June 2013

Добрыя справы УЗВ на канікулах

Слухачы Універсітэта Залатога Веку неўтаймоўваюцца нават на канікулах. Сваю чарговую добрую справу яны ладзілі для аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па вул.Лізы Чайкінай Кастрычніцкага раёна горада Гродна. 


04 June 2013

Іван Буднік аднавіў забытае…

 Выйшла ў свет кніга нашага слухача “Універсітэту Залатога Веку” Івана Будніка “Да падзеяў 1863 – 64 гадоў на Гарадзеншчыне”. З гэтай нагоды мы звярнуліся да аўтара, каб спытаць, што адбывалася па-за межамі кнігі падчас яе напісання.

 Іван Буднік у цэнтры