14 September 2012

Вольга Анціпава падрыхтавала фільм пра інтэграцыйную вандроўку слухачоў УЗВ

Стужка складаецца з лепшых фотаздымкаў, зробленых у час красавіцкай паездкі выпускнікоў УЗВ (2011/2012) у Свіслач-Гудзевічы-Лунна.
Аўтарка фільму сама з'яўляецца слухачкай нашага "Універсітэту Залатога Веку" і на працягу ўсяго мінулага акадэмічнага года авалодвала сакрэтамі фотамайстэрства.

13 September 2012

За першыя тры дні суразмоваў заявы ва УЗВ падало больш за 60 чалавек

Найбольш ахвотна кандыдаты на ўдзел у гэтым акадэмічным годзе запісваюцца на кампутарныя курсы, йогу, ангельскую мову, псіхалагічнае здароўе.

Прыём заяваў сёлета доўжыцца да 15 верасня. Апошняя прэзентацыя-суразмова, па выніках якой будзе прымацца рашэнне пра адбор слухачоў "Універсітэту Залатога Веку", адбудзецца ў панядзелак, 17 верасня.
Вынікі адбору будуць вядомыя 25 верасня, а заняткі УЗВ пачнуцца 11 кастрычніка.

11 September 2012

Пачаліся прэзентацыі-суразмовы перад новым акадэмічным годам

Ад 11 верасня кандыдаты на ўдзел у працы УЗВ у 2012-2013 г. знаёмяцца са зместам Праграмы на новы акадэмічны год і ўмовамі ўдзелу ў ёй.

Сёлета прыярытэт у час набору будуць мець асобы ва ўзросце 55+, якія маюць дастаткова вольнага часу для наведвання заняткаў.

05 September 2012

Моя бабушка села за парту

Такую назву мае артыкул пра наш "Універсітэт Залатога Веку", надрукаваны "Комсомольской правдой". Прапануем вашай увазе гэты матэрыял з невялікімі скарачэннямі.


"...Инициаторами создания «Университета Золотого Века» в Гродно стали члены общественного объединения «Центр «Третий сектор». Первое занятие гродненцев прошло в 2010 году. Изначально программа состояла из общих лекций и дискуссий о психологии пожилого возраста, основам здорового питания, сексуальной жизни в зрелом возрасте, способам поддержания хорошей физической формы, ухода за внешним видом, а также о юридических аспектах, с которыми могут столкнуться пожилые люди. 
Про программу рассказывает руководитель «Университета Золотого Века» Лана Рудник:

02 September 2012

«Універсітэт Залатога Веку» запрашае слухачоў на новы акадэмічны год


Калі вам 55+, калі вы маеце вольны час і жаданне апынуцца ў цікавай кампаніі актыўных людзей, калі маеце ахвоту навучацца і рабіць карысныя справы, то вам – да нас!




Каб стаць удзельнікам нашай праграмы дастаткова:
- затэлефанаваць да15 верасня па нумарах 75-71-72 альбо (8-029) 284-77-99 (Лана) з 11.00 да 18.00
- прыйсці на суразмову і атрымаць дадатковую інфармацыю пра гісторыю “Універсітэту Залатога Веку”, яго мэты і прынцыпы працы, пазнаёміцца з патрабаваннямі да ўдзелу ў праграме, са зместам працы секцый УЗВ.