Менш за год прайшло з таго часу, як Любоў Зорына (на здымку) зрабіла презентацыю на тэму “ Сакральнае мастацтва Гарадзеншчыны” для сваіх сяброў- слухачоў УЗВ. Тады яе выступленне захапіла, нарадзіла шмат пытанняў.
Таму невыпадкова, што ў раскладзе агульных заняткаў УЗВ 20 снежня 2012 года зноў з’явілася гэтая тэма.
Гісторыя роднага горада, гонар за яго месца ў лёсавызначальных падзеях нашай дзяржавы, жаданне ведаць пра адметнасці свайго краю – гэта цікавіць нашых слухачоў.
Веды, якімі валодае спадарыня Зорына, сапраўды ўражваюць.
Галоўным вынікам сустрэчы можна лічыць тое, што прысутныя напрыканцы выказалі пажаданне сустрэцца з таленавітым чалавекам яшчэ і нават прапанавалі тэму сустрэчы:”Слуцкія паясы”.
Марыя Станіславіч
Фота аўтара і В. Рудніка (унізе)
No comments:
Post a Comment