"Жыццё без паразітаў" - такую тэму мела агульная сустрэча слухачоў УЗВ, якая адбылася 8 снежня. Пра народную медыцыну і ўвагу да свайго здароўя распавядаў доктар-неўрапатолаг Яўген Кухта.
Тэма сустрэчы выклікала неадназначную рэакцыю. Кагосьці напалохала інфармацыя пра тое, што паразіты жывуць паўсюль, хтосьці задаваўся пытаннем, як пасля гэтага жыць.
Слухачы УЗВ даведаліся пра пяць самых распаўсюджаных відаў паразітаў, якія жывуць у целе чалавека, а таксама пра тое, як знізіць рызыку заразіцца імі. Спадар Яўген падзяліўся таксама рэцэптам ачышчэння арганізму ад паразітаў. Напрыканцы слухачы задавалі шмат пытанняў.
Якія ўражанні пакінула пасля сябе лекцыя?
Ларыса Кіркевіч:
- Лекцыя спадабалася, і ў першую чаргу тым, што нам далі ўстаноўку, каб мы звярнуліся да свайго здароўя, каб звярнулі ўвагу на сваё самаадчуванне, харчаванне, ды і ўвогуле крышку больш палюбілі сябе і заняліся сабой.
І тое, што нас крыху напалохалі – таксама добра.
Пакуль не спалохаешся – не займешся сабой і сваім здароўем. Вельмі карысным стаў рэцэпт для самаачышчэння – я асабіста буду абавязкова ім карыстацца.
Яўген Кухта:
- Уражанні ад занятку самыя добрыя. Калі слухачы будуць так хадзіць і задаваць так шмат пытанняў практычнага характара – штосьці для сябе яны абавязкова знойдуць і пакладуць у сваю скарбонку ведаў. А гэта значыць – будуць больш сачыць за сваім здароўем. І жыццё стане лепшым, больш шчаслівым. Здароўе – грунтоўная частка жыцця і складнік шчасця.
"Універсітэт Залатога Веку" – з’ява вельмі прыгожая. Працуйце яшчэ больш актыўна!”.

No comments:
Post a Comment