Вітальныя словы ад старшыні Рады УЗВ Марыі Станіславіч |
Выпускная вечарына была насычаная падзеямі. Яе ўдзельнікаў і гасцёй сустракаў музычны калектыў пад кіраўніцтвам Людмілы Пекарскай.
Пасля падсумавання вынікаў акадэмічнага года, прадстаўленага кіраўніцтвам праграмы, распачалася прэзентацыя секцый, якія працавалі сёлета ва "Універсітэце Залатога Веку".
Гучалі вершы і песні на беларускай, польскай, нямецкай, ангельскай, эсперанта мовах.
Прэзентацыя секцыі польскай мовы |
Дыялог у выкананні ўдзельнікаў секцыі нямецкай мовы |
Удзельніцы секцыі "Беларускія вячоркі" прадставілі зробленыя сваімі рукамі вырабы і ўпрыгожванні.
Чароўныя рукадзельныя вырабы ад "Беларускіх вячорак" |
Арыгінальная прэзентацыя ад "Адкрытага паказу" |
Кульмінацыяй вечара стала ўручэнне пасведчанняў пра сканчэнне акадэмічнага 2012-2013 года. Іх атрымалі сёлета амаль 90 чалавек.
Падзякі за сумленную і якасную працу ў межах УЗВ атрымалі таксама выкладчыкі і вядучыя секцый, сябры Рады УЗВ.
Лана Руднік, кіраўніца праграмы "Універсітэт Залатога Веку":
- Па выніках гэтага акадэмічнага года я ганаруся тым, што ўдалося выканаць тое, што планавалі ў мінулым годзе. Ганаруся нашай камандай – адданых, ахвярных, актыўных і шчырых людзей. Ганаруся, што з кожным годам у нас з’яўляецца ўсё больш і больш ініцыятыўных людзей, якія здольныя не проста прапанаваць нешта, але і арганізаваць. Мне пашчасціла кіраваць праграмай, у якой так шмат чаму можна навучыцца ў студэнтаў. Ганаруся, што мы сталі ізноў першымі! Гэтым разам - у правядзенні міжнароднай канферэнцыі па актывізацыі сталых людзей. Ганаруся тым, што нашыя навучэнцы – самыя лепшыя! Большасць з іх застаюцца з намі ўжо 3 гады. Нават калі хоць аднаму чалавеку з праграмы мы дапамаглі адчуць сабе важным і патрэбным - гэта ўжо вялікае дасягненне.
Новы акадэмічны год у межах нашай праграмы распачнецца ў верасні 2013 г. Пакуль жа слухачы УЗВ ідуць на канікулы.
Больш падрабязны фотарэпартаж з выпускной вечарыны "Універсітэта Залатога Веку" глядзіце на нашым блогу праз некалькі дзён.
No comments:
Post a Comment