У розныя сацыяльныя ўстановы горада 8 лютага была перададзена вопратка, якую на працягу тыдня збіралі слухачы "Універсітэту Залатога Веку".
Гэта чарговая акцыя, арганізаваная ў межах нашай "Школы добрых справаў".
Гаворыць адзін з актыўных удзельнікаў акцыі Юльян Парэмскі:
- Намаганнямі навучэнцаў “Універсітэта Залатога Веку” сабрана шмат вельмі добрых рэчаў.
Мы іх разабралі па катэгорыях: мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя і раздалі сёння развязем па сацыяльных установах. Частка рэчаў будзе накіравана ў Дом начнога знаходжання для людзей без пэўнага месца жыхарства, у інтэрнат для дзяцей-інвалідаў па зроку, у дом-інтэрнат інвалідаў у Мураванцы, у санпрапускнік.
Марыя Станіславіч, старшыня Рады УЗВ (на здымку):
-Ідэя акцыі ўзнікла яшчэ 2 гады таму ў навучэнцаў папярэдніх набораў УЗВ.
Летась такім чынам мы дапамаглі некалькім шматдзетным сем’ям, Цэнтру дзённага знаходжання маладых інвалідаў, адвозілі вопратку ў санпрапускнік.
Праз тыдзень стартуе наступная акцыя “Школы добрых спраў” – збор кніг.
Удзельнікі “Універсітэта Залатога Веку” збяруць літаратуру для бібліятэкі Дома ветэрнаў, дзіцячыя кнігі і кнігі для Цэнтра дзённага прабывання маладых інвалідаў.
У бліжэйшы час распачнецца акцыя па зборы пакаёвых кветак для сацыяльных установаў Гродна.
Месяц таму ў межах "Школы добрых справаў" слухачы УЗВ сабралі і перадалі сродкі прытулку для бадзялых жывёл.
Здымкі Яна Лялевіча
No comments:
Post a Comment