29 January 2011

Папулярная гісторыя Гродна для слухачоў Універсітэту Залатога Веку

Выклад на такую тэму зрабіў 27 студзеня доктар гістрычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч.
Навуковец распавёў пра мінулае нашага гораду ў 12-16 стагоддзях, асабліва засяродзіўшыся на гісторыі Гродна часоў Вітаўта Вялікага.

Акрамя гэтага, Алесь Краўцэвіч прывёў гістрычныя факты, якія даказваюць, што Гродна – спрадвечна беларускі горад – не польскі, не рускі, а беларускі. Шмат увагі надавалася расповяду пра археалагічныя знаходкі на тэрыторыі горада, пра знешні выгляд Гродна сем-восем стагоддзяў таму.

25 January 2011

Гурток УЗВ "Жыццёвы дзённік у фотаздымках" быў прэзентаваны ў Мінску

22 студзеня ў Мінску праходзіў Фестываль навучальных гурткоў пад назвай “Простыя словы, важныя рэчы”.
Па запрашэнні арганізатараў удзел у ім узялі вядучая гуртка "Жыццёвы дзённік у фотаздымках" Воля Корсун (на здымку ніжэй - злева), а таксама актыўная удзельніца гуртка і слухачка "Універсітэту Залатога Веку" Вера Кунцэвіч (на здымку ніжэй - зправа).

Яны правялі майстар-клас, у якім удзельнічалі восем чалавек. Сярод іх – госць са Швецыі, які пасля даў добрую адзнаку як гуртку і УЗВ, так і самому майстар-класу.

13 January 2011

Сёння аднаўляюцца заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку"

Першы ў 2011 г. агульны выклад быў прысвечаны тэме “Прававыя пытанні і прававая дапамога для людзей сталага ўзросту”. Праводзіў занятак намеснік дэкана юрыдычнага факультэта гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч (на здымку ніжэй).