Цікава


“60 ЗА 60!”: СВЕТ АБІРАЕ ВЫБІТНЫХ ЛЮДЗЕЙ СТАРЭЙШЫХ ЗА 60

Кожны можа вылучыць сваю асобу. Арганізатары сьцярджаюць – людзі за 60 могуць навучаць, натхняць, уплываць, весьці за сабой, ствараць.  Паколькі зараз працягласьць жыцьця павялічваецца й здароўе паляпшаецца, пажылыя людзі могуць уносіць большы ўклад у грамадзтва, чым калі-небудзь раней.

Калі Вы ведаеце актыўную, уплывовую і натхняльную асобу ва ўзросьце за 60, Вы можаце вылучыць яе намінантам у сьпіс «60 за 60!». Ініцыятыва стварэньня сьпісу актыўных людзей за 60 выступілі арганізацыі Ageinginthe 21stCentury: ACelebrationandaChallenge (Старэнне ў 21-м стагоддзі: святкаванне і выклік), UNFPA (Фонд арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у галіне Народанасельніцтва) і HelpAgeInternational  (Міжнародная дапамога сталым людзям).

Як намінаваць чалавека – чытайце па спасылцы: http://belngo.info/2012.60-za-60-s-vet-abirae-vy-bitny-h-lyudzej-stare-jshy-h-za-60.html

Актыўныя пенсіянеры жывуць даўжэй на 6 год


Такія дадзеныя прыводзяць шведскія навукоўцы з Karolinska Institutet, якія прааналізавалі стыль жыцця амаль 2 тысяч сталых людзей ва ўзросце больш за 75  год.

Аказалася, што актыўныя мужчыны жывуць на шэсць, а жанчыны – на пяць год даўжэй за сваіх аднагодкаў, якія вядуць пасіўны лад жыцця.
Свае вынікі даследаванняў стылю жыцця стылю жыцця сталых людзей апублікавалі і польскія даследчыкі. З іх вынікае, што польскі пенсіянер найбольш часу (4 гадзіны ў дзень) аддае на добраўпарадкаванне хатняй гаспадаркі. Яшчэ 3 гадзіны ідуць на прагляд тэлевізара і слуханне радыё. На забавы і сяброўскія кампаніі ідзе 1,5 гадзіны ў дзень.
Удзел у рознага кшталту клубах па інтарэсах (спартыўных секцыях, хорах і г.д.) бярэ ўсяго 3% мужчын і 2% жанчын сталага ўзросту. Гэта амаль у пяць разоў менш, чым у Чэхіі.
Тым часам актыўны і здаровы лад жыцця можа працягнуць жыццё сталага чалавека на 5-6 гадоў. Гэта падцверджваюць і дадзеныя, апублікаваныя на сайце  "British Medical Journal". Плаванне, прагулкі, гімнастыка і іншыя віды фізічнай актыўнасці дадаюць у сярэднім два гады жыцця. Актыўны ўдзел у жыцці рознага кшталту калектываў і кампаній дадаюць  яшчэ ў сярэднім дадатковыя паўтары гады жыцця.
Паводле Gazeta Wyborcza


У Літве плануецца павысіць пенсійны ўзрост
Зараз у парламенце суседняй краіны абмяркоўваюць праект закона аб павышэнні пенсійнага ўзросту жанчын на 4 месяцы штогод, а мужчын - на два месяцы.
Зараз жанчыны выходзяць на пенсію ў Літве ў 60 год, а мужчыны - у 62,5 гады.

Беларусь становіцца краінай сталых людзей

Па прагнозах Сусветнага Банка, у 2050 г. самай "старой" нацыяй будзе Балгарыя: праз 40 год колькасць сталых людзей у гэтай краіне складзе 31,8%.

Далей ідуць Румынія (30,2%), Боснія і Герцагавіна (29,4%), Украіна (27,6%), Македонія (26,9%) і Беларусь.
Па меркаванні навукоўцаў, у 2050 годзе ў нашай краіне 26,5% насельніцтва будуць складаць сталыя людзі.
Па стане на канец 2010 г. у Беларусі жыве больш за 2,5 млн. пенсіянераў. 

 

No comments:

Post a Comment