У госці да навучэнцаў гуртка “Беларускія вячоркі” завітала выдатны майстар па саломапляценні Мар’яна Кузміцкая.
Цікавая асоба, прыгожая, добразычлівая, усмешлівая, лагодная, як сама вясна – падаравала нам паўтары гадзіны радасці і творчага натхнення.
Майстрыха прадэмантравала спосабы пляцення вербачак з саломы да Вербнай нядзелі.
Як вынік – выдатны настрой удзячных слухачоў і маленькі досвед пляцення сонейкаў і кветачак з залатога матэрыялу – саломы.
Вера Кунцэвіч.
Фота В. Кунцэвіч
No comments:
Post a Comment