Выкладчыкі

Заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку" падзяляюцца на агульныя сустрэчы (лекцыі, трэнінгі, дыскусіі, гасцёўні, прэзентацыі) і секцыі па інтарэсах. Вядучымі секцыі і выкладчыкамі з'яўляюцца як слухачы УЗВ, так і запрошаныя эксперты.


Вядучыя секцый:
Вера Кунцэвіч, вядучая секцыі "Беларускія вячоркі".
Зміцер Іваноўскі, вядучы секцыі "Акадэмія мастацтваў Залатога Веку".
Віктар Кірэеў, вядучы секцыі "Падарожжы ў часе і прасторы".
Ірына Жутоўская, вядучая секцыі йогі (у 2010-2011 гг.).
Тамара Эльяшэвіч, вядучая секцыі ангельскай мовы.
Алена Калько, вядучая секцыі польскай мовы.
Віталь Вановіч, вядучы секцыі кампутарнай пісьменнасці (у 2010-2012 гг.).
Вольга Корсун, вядучая секцыі "Жыццёвы дзённік".
Ала Чучва, вядучая секцыі нямецкай  мовы.
Оля Астроўская, вядучая секцыі "Беларуская мова".
Ларыса Гірас, вядучая секцыі "Адкрыты паказ".
Аляксандр Колышка, вядучы секцыі "Псіхалагічнае здароўе"
Ірына Новік, вядучая секцыі "Мода, стыль і прыгажосць".
Вікторыя Квасоўка, вядучая секцыі "Сад мары".
Дзмітрый Герасюк, вядучы кампутарных курсаў.
Іна Севярын-Шота, вядучая секцыі эсперанта.
Наталля Сарока і Наталля Камок, вядучыя секцыі "Уласная справа".
Вітаўт Руднік, вядучы секцыі "Залатое пяро".
Людміла Карпава, вядучая секцыі йогі.


Выкладчыкі:
Андрэй Майсяёнак, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі. Правёў для слухачоў УЗВ некалькі лекцый, прысвечаных збалансаванаму харчаванню.
Ірына Марыева, псіхолаг-кансультант, выкладчыца факультэта псіхалогіі гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Тэма: "Сталы узрост: час магчымасцяў і ламання стэрэатыпаў".
Яўген Кухта, урач-неўролаг. Тэма: "Прафілактыка і лячэнне захворванняў пазваночніка і суставаў".
Антон Пацэнка, выкладчык гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Тэма "Будзьце здаровымі".
Аляксандра Гірас, дызайнер. Тэма "Мода і стыль ў сталым узросце"
Алесь Краўцэвіч, прафесар, доктар гістарычных навук. Тэма: "Папулярная гісторыя Гродна"
Ігар Кузьмініч, выкладчык юрыдычнага факультэта гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Тэма: “Прававыя пытанні і прававая дапамога для людзей сталага ўзросту”.
Андрэй Мельнікаў, урач-сэксолаг, загадчык кабінета сэксалагічнай кансультацыі гарадзенскага абласнога клінічнага цэнтру «Псіхіятрыя-наркалогія». Тэма "Сэксуальнасць у сталым узросце".
Людміла Кавальчук, асістэнт кафедры дэрматавенералогіі гарадзенскага медуніверсітэту. Тэма: "Прафілактыка захворванняў скуры".
Таццяна Вазняк, практыкуючы псіхолаг, вядучая радыёпраграмы "Проста аб складаным". Тэма: "Сацыяльная рэадаптацыя людзей пенсійнага ўзросту".
Станіслава Вармуз (Stanislawa Warmuz), сябра Рады па справах сталых людзей, Уроцлаў (Польшча). Тэма: "Роля Ўніверсітэтаў Трэцяга Веку ў актывізацыі сталых людзей на прыкладзе УТВ пры Ўроцлаўскім Універсітэце".
Аляксандр Кабылярэк (Aleksander Kobylarek), доктар педагагічных навук, кіраўнік Універсітэту Трэцяга Веку пры Ўроцлаўскім Універсітэце (Польшча). Тэма: "Універсітэт Трэцяга Веку як інструмент сацыялізацыі сталых людзей".


Калі Вы хацелі б арганізаваць працу нейкай секцыі альбо прапанаваць тэму для агульнай сустрэчы альбо ведаеце добрых экспертаў па той альбо іншай тэме - напішыце нам па адрасе lana.rudnik@gmail.com альбо затэлефануйце (8-029 284-77-99).

Радыя супрацоўніцтву з Вамі

No comments:

Post a Comment