13 January 2011

Сёння аднаўляюцца заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку"

Першы ў 2011 г. агульны выклад быў прысвечаны тэме “Прававыя пытанні і прававая дапамога для людзей сталага ўзросту”. Праводзіў занятак намеснік дэкана юрыдычнага факультэта гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч (на здымку ніжэй).








На працягу студзеня і лютага адбудзецца яшчэ некалькі агульных тэматычных сустрэч.

Іх тэмамі будуць “Папулярная гісторыя Гродна”, «Экалогія ў паўсядзённым жыцці альбо як уратаваць планету без напружання», «Горад, якога ўжо няма. Горадня на паштоўках».

Апроч таго, для слухачоў УЗВ будзе арганізаваная прэзентацыя брашуры "Гісторыя ХХ ст. ва ўспамінах гарадзенцаў".

На працягу зімы працягнуць сваю працу секцыі "Універсітэту Залатога Веку": польская і ангельская мовы, йога, "Акадэмія мастацтваў Залатога Веку", кампутарныя курсы, "Жыццёвы дзённік", "Беларускія вячоркі", "Тэатр Залатога Веку", "Падарожжы ў часе і прасторы".


Фота Вольгі Корсун

No comments:

Post a Comment