Удзельнікі падсумаваўчага агульнага занятку, які адбыўся 19 красавіка, пісалі ў анкетах у тым ліку і пра адметнасць УЗВ.
Вось толькі некалькі меркаванняў:
Заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку" адновяцца ў кастрычніку. Набор слухачоў на 2012/2013 акадэмічны год будзе адбывацца ў верасні.
З кастрычніка 2011 г. праект "Універсітэт Залатога Веку: інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей" здзяйсняецца ў межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог» пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».
Вось толькі некалькі меркаванняў:
- УЗВ не дае супакойвацца і старэць без карысці.
- Цёплыя сяброўскія адносіны, магчымасць шырокіх стасункаў з людзьмі розных прафесій, з розным жыццёвым досьведам, але аднолькавага сацыяльнага статусу.
- Адчуванне чалавечай цяплыні, магчымасць развівацца, рэалізацыя сваёй мары, быць цікавым і пазітыўным чалавекам у такім узросце. Я даўно зразумела, што гэта той самы праект, дзе кожны чалавек здольны праявіць сябе, адчуць сваю годнасць.
- Ніхто нікога не прымушае хадзіць на секцыі, гурткі, а ногі самі нясуць на вул. Будзёнага. Значыць, гэта нам патрэбна!
- Дачыненні паміж намі прыязныя, таварысцкія. Адчуванне ў мяне, старога чалавека, што жыццё працягваецца. Трэба запрасіць больш людзей для ўдзелу, каб менш было самотных і пакінутых.
- Мець магчымасць рэалізаваць тое, пра што мару і яшчэ не здолела пачаць. Магчымасць радавацца самой і бачыць радасць слухачоў УЗВ у супольных справах, адносінах, творчасці.Наперадзе ў выпускнікоў УЗВ гэтага акадэмічнага году выпускная вечарына, якая адбудзецца 27 красавіка.
Заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку" адновяцца ў кастрычніку. Набор слухачоў на 2012/2013 акадэмічны год будзе адбывацца ў верасні.
З кастрычніка 2011 г. праект "Універсітэт Залатога Веку: інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей" здзяйсняецца ў межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог» пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».
No comments:
Post a Comment