30 November 2012

Першы справаздачны

22 лістапада прайшоў першы справаздачна-выбарны сход слухачоў "Універсітэту залатога Веку". Справаздачу давала Рада, упершыню абраная год назад. Як і ў мінулым годзе, у многіх слухачоў універсітэта (асабліва новых) былі пытанні: нашто патрэбна нейкая рада, калі і без яе справы ідуць добра і г.д.

27 November 2012

Я вырасла ў сваіх вачах

Заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку" я наведваю ўжо трэці год. За гэты час я вырасла ў сваіх вачах: набыла новыя знаёмствы, пашырыла кругазор, па-іншаму зірнула на свой узрост.
Наведвала секцыю "Падарожжа ў часе і прасторы" (дзякуючы ёй столькі новага даведалася пра пра родны горад!), пачала вывучаць польскую мову. Агульныя лекцыі таксама неслі новую інфармацыю.
Пачатак гэтага навучальнага года прымусіў мяне пахвалявацца. У канцы верасня я збіралася ад'ехаць з горада больш, чым на месяц, і даведалася, што пададзена вельмі шмат новых заяваў ва УЗВ, гэта азначае - з'явіліся "канкурэнты".
Але, на шчасце, да маіх праблем паставіліся з разуменнем і па вяртанні я знайшла сваё прозвішча ў ліку залічаных у секцыі, якія мяне цікавілі.

23 November 2012

Абраная новая Рада УЗВ

У склад Рады, абранай 22 лістапада на справаздачна-выбарчым сходзе слухачоў Праграмы "Універсітэт Залатога Веку", увайшлі сем чалавек.


22 November 2012

Слухачы УЗВ навучыліся вырабляць лялькі

Вось такія сімпатычныя лялькі атрымаліся ў слухачоў УЗВ, якія наведваюць секцыю "Мода і стыль".

20 November 2012

Вольга Анціпава: Я радая новаму навучальнаму году

 Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” працягваюць дзяліцца сваімі ўражаннямі ад ўдзелу ў праграме. Чарговы матэрыял на гэтую тэму для нашага блогу мы атрымалі ад Вольгі Анціпавай (на здымку атрымлівае пасведчанне пра сканчэнне мінулага акадэмічнага года).


15 November 2012

Слухачы УЗВ сустрэліся з Андрэям Майсяёнкам

У час сустрэчы, якая адбылася 8 лістапада, вядомы гарадзенскі навукоўца, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі падзяліўся сваімі парадамі адносна таго, як можна змагацца з недахопам вітаміна Д у нашым арганізме. Аказваецца, гэты вітамін адыграе вельмі важную ролю!

14 November 2012

Што я убачыў ва “Універсітэце Залатога Веку”?

Неяк мімаходзь жонка спытала ў мяне, што гэта за ўніверсітэт такі залатога веку, пра які ў газеце пішуць? Я не ведаў, але стала цікава. Знайшоў тую газету і тую абвестку, набраў нумар тэлефону.

13 November 2012

Прагаласуйце за блог УЗВ!

Падтрымайце наш блог на конкурсе сайтаў, які адбываецца ў межах сёлетняга Фестывалю нефармальнай адукацыі ў Мінску! Для гэтага неабходна перайсці па спасылцы http://festivalnfaminsk.wordpress.com/2012/11/12/ і аддаць свой голас блогу uzv-hrodna.blogspot.com Спадзяемся на вашую падтрымку!


11 November 2012

Хто ідзе ва УЗВ

Слухач і сябра Рады УЗВ Іван Буднік напісаў чарговы верш, прысвечаны "Універсітэту Залатога Веку".

Гутэн Морген! Гутэн Таг!

Вучыцца, як і кахаць, можна ў любым узросце. Гэта тычыцца і авалодвання замежнымі мовамі. Аказваецца, іх вывучэнне робіць наш мозг больш актыўным, перашкаджае яго заўчаснаму старэнню.