24 February 2012

Адбыўся майстар-клас па вырабу лялек

На працягу двух вечароў слухачы УЗВ пад кіраўніцтвам Ірыны Новік (на здымку ў цэнтры) вучыліся вырабляць лялькі.




Тканіна, каляровыя гузікі, старыя панчохі, вата, карункі - гэта далёка не поўны пералік выкарыстаных у час творчай працы матэрыялаў.
 Спадарыня Ірына распавяла таксама слухачам УЗВ пра традыцыі вырабу лялек у Беларусі.
 Майстар-клас праходзіў у цёплай атмасферы, з вясёлымі гісторыямі ды спевамі. 

1 comment:

  1. Спадабалася!!! Асаблiва адна прыгажуня, якая, магчыма для прыцягнення увагі, адзіная стоячы усе вырабляла ... :)))

    ReplyDelete