Сярэднявечнай гісторыі Гродна была прысвечаная лекцыя “Рэнесансная Гародня”, якую зрабіў для слухачоў УЗВ доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч.
Паслухаць пра гісторыю роднага горада 24 лістапада сабралася шмат людзей.
Некалькі асобаў запісвалі цікавую інфармацыю за лектарам, нібыта ўспомніўшы свае школьныя гады.
Некалькі асобаў запісвалі цікавую інфармацыю за лектарам, нібыта ўспомніўшы свае школьныя гады.
Алесь Краўцэвіч распавёў цікавыя факты з гісторыі горада,
падзяліўся сваім археалагічным досведам, паказаў цікавую прэзентацыю з выявамі
планаў Гародні і рэштак некаторых гістарычных помнікаў.
Гэта быў ужо
другі выступ прафесара для навучэнцаў УЗВ. Рэнесансная тэма стала арганічным
працягам лекцыі мінулага года. Тады навуковец распавядаў пра мінулае Гародні ў
12-16-х стагоддзях.
Традыцыйна,
напрыканцы занятку навучэнцы маглі задаць свае пытанні. Цікавая размова
атрымалася наконт пытання захавання гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Яна
выклікала шмат спрэчак – некаторыя слухачы падыходзілі да прафесара, каб выказаць
сваё меркаванне і пачуць меркаванне самаго Алеся Краўцэвіча.
- Гэта ўжо мой
другі выступ перад аўдыторыяй УЗВ. Мне падабаецца тое, што гэта такі
нефармальны збор людзей, якія самі сюды прыходзяць, ніхто іх сюды не гоніць,
гэта людзі, якія хочуць даведацца нешта новае, гэта свабодныя людзі, якія аддаюць свой час на тое, на што лічаць патрэбным, прыходзяць
пакамунікаваць адзін з адным. Перад такой аўдыторыяй вельмі прыемна выступаць,
бо бачыш, як уважліва ўсе слухаюць, хаця і не ўсе пагаджаюцца са мной па
некаторых пунктах, але так нават цікавей. Уражанні ад занятку самыя добрыя.
Ведаць гісторыю карысна ўсім, і сталым, і маладым. Чалавек, які ведае сваю гісторыю – гэта
чалавек духоўны.
Людзі пенсійнага
ўзросту маюць вельмі каштоўны скарб – яны маюць час. І калі казаць пра захаванне
гісторыка-культурнай спадчыны, то сталыя людзі маглі б дапамагчы ў гэтым: яны маюць час напісаць петыцыю ўладзе, пайсці на прыём і выказаць сваё меркаванне па пытанню
захавання гістарычных помнікаў, пахадзіць пазбіраць подпісы. Гэта вельмі
каштоўная неабходная справа”.
Ірына Сілюк:
- Мне спадабаўся
выступ лектара. І больш за ўсё спадабалася тое, што ён прыводзіў прыклады таго,
што сам раскопваў, сам даследваў, сам трымаў у сваіх руках. Не з чужых словаў,
не з кніг і інтэрнэту, а з уласнага досведу. Гэта вельмі важна.
Віктар Кірэеў:
- Мне спадабалася
арганізацыя выступлення, сам выступ Алеся Краўцэвіча. Я шмат што ведаю па
гісторыі Гродна, але тут усё ж такі крыху новай інфармацыі для сябе здабыў. І
вельмі гэтым задаволены. Для мяне асабіста цікава, што археолагі ведаюць тое,
што ніхто іншы ведаць не можа. Ці можа ведаць толькі праз іх – праз археолагаў.
І гэтая лекцыя стала добрай нагодай паслухаць археолага, паразмаўляць з ім. Гэта
вельмі добра.
No comments:
Post a Comment