Пасадка дрэваў, збор кнігаў для школьных і турэмных бібліятэк, рэчаў для бяздомных, стварэнне групы самадапамогі, рубрыкі парадаў на блогу - гэта далёка не поўны пералік ідэяў добрых справаў, якія ў бліжэйшыя месяцы навучэнцы "Універсітэту Залатога Веку" збіраюцца ажыццявіць у Гродне.
"Школа добрых справаў" - так называўся трэнінг, удзел у якім 16 красавіка бралі слухачы УЗВ.
На першым этапе, аб'яднаўшыся ў некалькі групаў, навучэнцы вылучалі ідэі грамадска-карысных мерапрыемстваў, якія яны маглі б арганізаваць.
Старт некаторым з агучаных на трэнінгу ініцыятываў павінен быць дадзены на наступным занятку "Школы добрых справаў", запланаваным на 28 красавіка.
Праца на карысць грамадства разам з інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыяй з'яўляецца адным з "кітоў", на якіх трымаецца канцэпцыя гарадзенскага УЗВ.
Фота Волі Корсун
No comments:
Post a Comment