30 December 2010

Наперадзе ў навучэнцаў «Універсітэту Залатога Веку» – заслужаныя канікулы!

Каля 60 чалавек бралі на працягу кастрычніка-снежня 2010 г. удзел у занятках “Універсітэту Залатога Веку” у Гродне.

Многія з іх узялі ўдзел у Каляднай вечарыне УЗВ, якая адбылася 23 снежня.



У карнавальных касцюмах, са Святым Мікалаем і калядоўшчыкамі, з песнямі і цёплымі пажаданнямі, салодкім тортам, гармонікам, танцамі і добрым настроем слухачы адсвяткавалі Раство ды Новы год.




У лістападзе і снежні слухачы УЗВ узялі ўдзел у трэнінгу знаёмства, дыскутавалі пра стэрэатыпы ў дачыненні да сталых людзей і спосабы пераадольвання гэтых стэрэатыпаў, слухалі цікавы выклад пра прафілактыку і лекаванне захворванняў хрыбта і суставаў, рыхтавалі свае пытанні да юрыстаў.
Вялікай папулярнасцю карыстаюцца секцыі і гурткі, якія працуюць у межах праекта. Сталыя гарадзенцы актыўна вывучаюць польскую і ангельскую мовы, авалодваюць кампутарам, ходзяць на экскурсіі па горадзе, займаюцца ў “Акадэміі мастацтваў Залатога Веку”, у тэатральным гуртку, дбаюць пра сваё цела на занятках ёгай, спяваюць на “Беларускіх Вячорках”.Цяпер у слухачоў УЗВ – заслужаныя канікулы, якія будуць доўжыцца да 13 студзеня.
Такога кшталту праца стала магчымай дзякуючы самаахвярнай працы дабраахвотнікаў, якія вядуць бясплатна заняткі, дапамагаюць знаходзіць памяшканні.
Другі “акадэмічны” год у гарадзенскім УЗВ будзе доўжыцца да пачатку траўня і завершыцца святочнай інтэграцыйнай імпрэзай.

2 comments:

  1. Огромная благодарность организаторам университета за реальную заботу и внимание к старшему поколению. Тысячи пенсионеров, вдов страдают от одиночества, отсутствия общения. Успехов и сил создателям университета. Вы делаете великое дело!!!

    ReplyDelete