Навучэнцы УЗВ сустрэліся 22 траўня з з навуковым супрацоўнікам Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях (European Council for Foreign Relations) Янай Кобзавай.
Наша госця распавяла пра гісторыю ўзнікнення Еўразвяза, пра тое, якія перавагагі і якія праблемы, звязаныя з уступленнем у Еўразвяз спазнала яе родная Славакія.
Спадарыня Кобзава распавяла таксама пра тое, як складаюцца зараз стасункі Еўразвязу з нашай краінай, а таксама Украінай і Малдовай.
Слухачоў УЗВ асабліва цікавілі канкрэтныя прыклады таго, як змянілася жыццё людзей у краінах, якія не так даўно ўступілі ў Еўразвяз (ці вырас памер заробкаў, пенсій, колькі трэба плаціць за кватэру, якія сем'і лічацца шматдзетнымі і г.д.).
Сустрэча з Янай Кобзавай праходзіла ў межах Еўрапейскага міжкультурнага тыдня, які ладзіцца ў гэтыя дні ў Мінску, Гродне і Гомелі з удзелам беларускіх і міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўніцтваў еўрапейскіх краін у Беларусі.
No comments:
Post a Comment