У аўторак 13
снежня слухачы УЗВ ужо не першы раз наведалі музей М.Багдановіча.
Але на гэты
раз паход быў незвычайным. Наведвальніцы гуртка “Жыццёвы дзённік” падаравалі
музею вялікія здымкі, якія зрабілі гурткоўцы яшчэ ў мінулым навучальным годзе.
Яшчэ вясной удзельніцы секцыі “Жыццёвы дзённік” узбраіліся лічбавікамі і, па
дамоўленасці з музеем, зладзілі імпразаванае фотапаляванне на тэму
М.Багдановіча. Узровень большасці здымкаў не дазволіў арганізаваць цэлую
выставу, але навучэнкі не маглі не пакінуць свой след у музеі. Таму імі былі
абраныя найлепшыя сем здымкаў, якія апрацавалі ў фоташопе, раздрукавалі ў
фармаце А3 і падаравалі музею.
Гэтыя працы прэзентавала спадарыня Марыя
Станіславіч, падрыхтаваўшы да кожнага вершаваны ўступ.
Атрымалася вельмі
душэўна і прыгожа!
Сярод аўтараў падараваных здымкаў варта ўзгадаць выдатніц
курса фатаграфавання Ларысу Гірас, непасрэдна Марыю Станіславіч, Тамару
Захаркевіч.
Менавіта гэтыя тры асобы зрабілі найлепшыя здымкі і прыклалі
найбольш высілкаў для таго, каб гэтыя працы ўбачыў свет.
Хочацца асабіста
падзякаваць спадарыні Марыі Станіславіч, якая арганізавала працэс падрыхтоўкі і
даравання здымкаў (глядзіце іх ніжэй) музею!
No comments:
Post a Comment