30 January 2013

Навучэнцы УЗВ засвойвалі новыя сакрэты прыгажосці

Майстар-клас па тым, як прыгожа завязаць шалік, хустку, паланцін адбыўся 28 студзеня ў навучэнцаў секцыі "Мода, стыль і прыгажосць".

27 January 2013

Слухачы УЗВ апранулі і ўпрыгожылі сваю алею ў заапарку

У суровы мароз, у калена па снезе ўдзельніцы секцыі "Мода, стыль і прыгажосць" на чале са сваёй кіраўніцай Ірынай Новік (на здымку злева) "наводзілі прыгажосць" у гарадзенскім заапарку.


26 January 2013

Глядзіце фільм пра Калядную вечарыну-2012

Усе самыя цікавыя моманты традыцыйнай Каляднай вечарыны "Універсітэту Залатога Веку" - у новым відэафільме. Прыемнага прагляду!

24 January 2013

Плануем міжнародную канферэнцыю па сацыялізацыі сталых людзей


Мерапрыемства адбудзецца на базе нашай праграмы 29-30 сакавіка.  Мэтай канферэнцыі з’яўляецца абмеркаванне асноўных тэндэнцый працы па актывізацыі і сацыялізацыі сталых людзей у Беларусі і суседніх краінах,  прэзентацыя лепшых практык і наладжванне супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

19 January 2013

Рэалізаваная першая "Добрая справа" у гэтым акадэмічным годзе

Слухачы УЗВ перадалі 17 студзеня ахвяраванні, якія сабралі для прытулку для бяздомных жывёлаў.
Намесніца старшыні грамадскага аб'яднання "Адданае сэрца" Алена Шыманіца (на здымку злева) падзякавала навучэнцам "Універсітэту Залатога Веку" за дапамогу ды коратка распавяла пра дзейнасць сваёй арганізацыі.
Сябра Рады УЗВ Людміла Віннікава (зправа) перадае сабраныя слухачамі УЗВ ахвяраванні 


Прафесар Пяткевіч пазнаёміў слухачоў УЗВ з "Гародняй Літаратурнай"

Пранікнёныя аповеды пра лёсы і творчасць Элізы Ажэшкі, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Дануты Бічэль ды іншых паэтаў і пісьменнікаў, чые імёны звязаныя з Гродна. Сакавітая беларуская мова, глыбокае веданне тэмы - усё гэта пра выклад прафесара Аляксея Пяткевіча, зроблены 17 студзеня для слухачоў УЗВ.

12 January 2013

“Універсітэт Залатога Веку” прыме ўдзел у ІІ міжнародным фэсце кароткаметражных фільмаў

19 студзеня, у суботу 14:00, па адрасе г.Гродна, вул.Будзёнага, 48а-63 ГА «Цэнтр" Трэці Сектар», слухачы “Універсітэта Залатога Веку” змогуць наведаць кінапаказ на тэму "Гендэрная праграма - Залаты век, 55 +".
Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно «Cinema Perpetuum Mobile» http://filmfest.by  праходзіць у розных гарадах Беларусі з 12 па 20 студзеня. 
У гэты ж час паказы міжнароднай праграмы пройдуць у 14 краінах свету: Мексіцы, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Швайцарыі, Італіі і інш.

Мэтамі фестывалю з'яўляюцца прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа, пошук новых форм і рашэнняў у кінамастацтве, развіццё і ўмацаванне сувязяў паміж кінематаграфістамі і кінематаграфічнымі супольнасцямі па ўсім свеце.

10 January 2013

Гасцявыя сем’і, Дамы зімоўкі і ўзаемадапамогі – інавацыі для сталых на Гарадзеншчыне

Пра новыя формы працы са сталымі людзьмі адсправаздачыўся камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.
У Гродзенскім, Лідскім, Астравецкім, Смаргонскім і Свіслацкім раёнах састарэлыя атрымалі магчымасць часова пажыць у гасцявых сем’ях. У Карэліцкім, Гродзенскім і Свіслацкім раёнах адкрыліся “Дом зімоўкі” і “Дом узаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў”.