У час агульнай сустрэчы, якая адбылася 4 траўня, вядучыя секцый праграмы "Універсітэт Залатога Веку" дзяліліся інфармацыя пра дасягнутыя за год вынікі сваёй працы.
Сёлета ў межах праграмы працавала 17 секцый, у кожнай з якіх адбылося ад 12 да 50 заняткаў.
|
Кіраўніца праграмы УЗВ Лана Руднік (зправа) і асістэнка кіраўніка праграмы УЗВ, вядучая секцыі беларускай мовы Оля Астроўская |
Удзельнікі сустрэчы прыводзілі прыклады таго, чаму навучыліся слухачы УЗВ на гэтых секцыях, дзеліліся сваім досведам працы, а таксама высновамі на будучае.
|
Справаздачу трымае Віктар Кірэеў, кіраўнік секцыі "Падарожжы ў часе і прасторы" |
|
Ала Чучва (на пярэднім плане, секцыя нямецкай мовы) і Вікторыя Квасоўка (секцыя "Сад мары") |
|
Алена Калько (секцыя польскай мовы) і Аляксандр Колышка (секцыя "Псіхалагічнае здароўе") |
|
Вітаўт Руднік (секцыя "Залатое пяро") і Вера Кунцэвіч (секцыя "Беларускія вячоркі") |
Амаль усе вядучыя секцый выказалі намер працягнуць працу ў межах "Універсітэту Залатога Веку" і ў наступным годзе.
|
Ірына Новік, вядучая секцыі "Мода, стыль і прыгажосць" |
No comments:
Post a Comment