28 January 2012

Як трэніраваць уласную памяць і развіваць увагу

Адказ на гэтыя пытанні шукалі ўдзельніцы трэнінга, які адбыўся ў межах УЗВ 26 студзеня.

26 January 2012

Залаты век - час для сябе і грамадства

Такую назву мае артыкул, які з'явіўся днямі ў часопісе "Адукатар". Артыкул прысвечаны замежнаму досьведу сацыяльнай, інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыі сталых людзей, а таксама працы гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку".



Аўтары артыкулу - адныя са стваральнікаў гарадзенскага УЗВ Вітаўт Руднік і Лана Руднік.

25 January 2012

Гродна на старых фотаздымках і паштоўках

Такую назву мела адкрытая сустрэча ўдзельнікаў секцыі "Падарожжы ў часе і прасторы", арганізаваная 24 студзеня яе вядучым Віктарам Кірэевым.

24 January 2012

Стары і бездапаможны ці актыўны і ў росквіце сілаў?

У час панавання маладосці, прыгажосці і здароўя тэма сталага чалавека не актуальная і амаль не асвятляецца ў беларускіх СМІ. Зрэдку ў газетах ці на тэлебачанні мільгаюць вобразы абяздоленых, хворых на ўсе хваробы сталых людзей, ці злоcных бабулек, якія перамываюць усім косткі. Ці сапраўды старасць мае толькі негатыўны бок, ці гэта толькі навязаныя сучаснасцю стэрэатыпы?

12 January 2012

Сусветны досьвед інтэлектуальнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей

Гэтай тэме была прысвечана першая ў 2012 г. агульная сустрэча слухачоў УЗВ, якая адбылася 12 студзеня.
Інтэлектуальная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей
У час сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя, якая распавядала пра гісторыю і досьвед працы са сталымі людзьмі ў Францыі, Англіі, ЗША і Канадзе, Кітаі, краінах Паўднёвай Амерыкі. Асаблівая ўвага была нададзеная падобным на нашу праграмам у Польшчы, Расіі і Ўкраіне.

05 January 2012

Слухачы УЗВ адзначылі Калядна-Навагоднія святы


У нашым “Універсітэце Залатога Веку” ўмеюць не толькі добра вучыцца, але і добра адпачываць!

22 снежня адбылася Калядная вечарына, якая стала добрым завяршэннем першага паўгоддзя заняткаў гэтага акадэмічнага года і пачаткам святочных канікул.

Уладзімір Выдзерка: “Чым больш пікселяў у вашай галаве, тым лепш атрымаюцца вашыя здымкі”


 На апошнім перад Новым годам занятку гуртка “Жыццёвы дзённік”, які працуе ў межах “Універсітэту Залатога Веку” адбылася цікавая сустрэча з прафесійным гарадзенскім фатографам Уладзімірам Выдзеркам. Слухачкі гуртка сустрэлі госця вельмі цёпла і душэўна.