30 December 2010

Наперадзе ў навучэнцаў «Універсітэту Залатога Веку» – заслужаныя канікулы!

Каля 60 чалавек бралі на працягу кастрычніка-снежня 2010 г. удзел у занятках “Універсітэту Залатога Веку” у Гродне.

Многія з іх узялі ўдзел у Каляднай вечарыне УЗВ, якая адбылася 23 снежня.



У карнавальных касцюмах, са Святым Мікалаем і калядоўшчыкамі, з песнямі і цёплымі пажаданнямі, салодкім тортам, гармонікам, танцамі і добрым настроем слухачы адсвяткавалі Раство ды Новы год.

04 December 2010

Развівацца, быць карысным людзям

Што такое сталы ўзрост? Для кагосьці - час самоты, наракання на лёс ды настальгіі па мінулым. Для нас, слухачоў і арганізатараў праекта "Універсітэт Залатога Веку", гэта час, які можна прысвяціць рэалізацыі няздзейсненых пакуль мараў, працы на карысць грамадству. Гэта час, калі мы можам навучыць адзін аднаго нечаму новаму і карыснаму. Гэта час для таго, каб дзяліцца сваім багатым жыццёвым досьведам, быць карысным другім людзям і грамадству.