26 April 2012

Запрашаем на урачыстую выпускную вечарыну УЗВ!

Прэзентацыя вынікаў працы секцыі, пасведчанні пра сканчэнне чарговага акадэмічнага года, культурная праграма - гэта толькі частка таго, што чакае ўдзельнікаў урачыстай імпрэзы, якая адбудзецца 27 красавіка.

21 April 2012

Адбылося падсумаванне вынікаў працы УЗВ у 2011-2012 гг.

Удзельнікі падсумаваўчага агульнага занятку, які адбыўся 19 красавіка, пісалі ў анкетах у тым ліку і пра адметнасць УЗВ.
Вось толькі некалькі меркаванняў:

17 April 2012

Слухачы УЗВ сустрэліся з прафесарам Андрэем Майсяёнкам


Якія вітаміны і мікраэлементы асабліва карысныя для людзей сталага ўзросту, у якіх прадуктах харчавання яны ўтрымліваюцца і за якія працэсы ў нашым арганізме «адказваюць»? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні на працягу амаль двух гадзін даваў член-карэспандэнт беларускай Акадэміі навук, прафесар Андрэй Майсяёнак, які зрабіў 5 красавіка для слухачоў «Універсітэту Залатога Веку» выклад па тэме «Збалансаванае харчаванне».

08 April 2012

Дэлегацыя УЗВ наведала Санкт-Пецярбург

Мэтай паездкі, якая адбылася 28-31 сакавіка, было знаёства з досьведам працы «Школы третьего возраста», якая працуе ў горадзе над Нявой.


Кантакты са "Школой Третьего Возраста" пачаліся з віртуальнага знаёмства. Потым было інтэрв'ю з кіраўніцай Школы Святланай Чарнышовай для блогу УЗВ. Ужо тады мы зразумелі, што гарадзенцам ёсць чаму павучыцца ў піцерцаў. Затым была перапіска, перамовы наконт абмену візітамі і вось, урэшце, мы сабраліся ў дарогу.

05 April 2012

Экалогія ў паўсядзённым жыцці: на карысць сабе, грамадству і прыродзе

Паразмаўляць на гэтую тэму слухачы "Універсітэту Залатога Веку" маглі ў час занятку, які адбыўся 29 сакавіка. Слухачоў УЗВ вітала мінскі эксперт па экалогіі, сябра Таварыства “Зялёная сетка” Лана Семенас.