У нашым “Універсітэце
Залатога Веку” ўмеюць не толькі добра вучыцца, але і добра адпачываць!
22 снежня адбылася Калядная
вечарына, якая стала добрым завяршэннем першага паўгоддзя заняткаў гэтага
акадэмічнага года і пачаткам святочных канікул.
На імпрэзу сабраліся больш за 50 навучэнцаў і навучэнак УЗВ. Шмат хто – у навагодніх касцюмах. У гэтым годзе на святкаванні былі і жывая елачка, і каралеўна, і цыганка. Хтосьці прыходзіў у прыгожых карнавальных масках. Святочная атмасфера разлілася ў паветры разам з буйствам колераў і шчырых усмешак.
Не абышлося, канешне ж, і
без традыцыйных Святога Мікалая і Снягурачкі, якія не толькі развесялілі
прысутных, але і падаравалі ўсім прыемныя падарункі.
На гэты раз у навагоднім
святочным дуэце з’явіўся памагаты – калядна-навагодні эльф Святога Мікалая. Ён
дапамагаў Снягурцы і Св.Мікалаю зачытваць пажаданні і раздаваць падарункі.
Вельмі прыгожым і
душэўным стаў выступ гуртка “Беларускія вячоркі”, якія ў цемры са свечкамі ў
руках саспявалі меладычныя калядныя песні.
Пасля яны дапамагалі спяваць ужо
вясёлыя калядкі наведвальніцам курсаў па польскай мове. Калядных песен на
вечарыне гучала шмат, і самых розных!
На такую святочную
вечарыну не маглі не завітаць калядоўшчыкі. Дзве групы – з казой і мядзведзем –
яны паказалі новую праграму, насычаную жартамі, спевамі, касцюмамі.
Тое, што
калядоўшчыкі завіталі да слухачоў УЗВ, стане добрай прыкметай таго, што да
кожнага з прысутных абавязкова ў новым годзе пагрукаецца шчасце і дабрабыт.
Канешне, з такой цікавай
і насычанай праграмай, з такімі душэўнымі людзьмі, ніхто не хацеў разыходзіцца
па хатах. Але ўсё добрае калісьці прыпыняецца, каб распачацца пасля.
Шчыра віншуем усіх
слухачоў Універсітэта Залатога Веку з Калядамі і Новым годам!
Вельмі добрае свята!
ReplyDeleteПрыгожае, шчырае атрымалася свята ў нашым УЗВ. Як добра, што людьзі сталага ўзросту могуць, хай нават толькі на некалькі гадзін, станавіцца зноў маладымі, вясёлымі. Усім дабра!
ReplyDelete