Распавядае адна з яе арганізатарак, стараста секцыі Наталля Козел (на здымку ніжэй):
- Удзел у нашай вандроўцы брала 46 чалавек.
Нясвіж вельмі спадабаўся і захапіў усіх сваёй прыгажосцю і старажытнасцю.
Кожны з нас адчуў гонар за сваю Радзіму, за спадчыну, якую пакінулі нам продкі (у тым ліку славутыя Радзівілы).
Вандроўка суправаджалася праліўным дажджом, які, аднак, не змог сапсаваць агульнага прыўзнятага настрою падарожнікаў.
Фота Наталлі Козел
No comments:
Post a Comment