09 March 2012

Школа добрых справаў: набліжаецца час канкрэтных дзеянняў

Ідэі канкрэтных дабрачынных мерапрыемстваў прадставілі 1 сакавіка слухачы УЗВ на чарговай агульнай сустрэчы ўдзельнікаў Праграмы.
 Рэалізаваць запланаваныя мерапрыемствы слухачы УЗВ збіраюцца да канца вясны.


Сярод запланаваных акцый - збор кніг, прыборка тэрыторыі вакол храмаў і магілаў вядомых гарадзенцаў, адрасная дапамога сем'ям з абмежаванымі магчымасцямі.

У час сустрэчы адбылася таксама прэзентацыя дзейнасці аддзялення дзённага знаходжання і рэабілітацыі маладых інвалідаў, якую зрабіла намесніца загадчыка аддзялення Таццяна Хабарава (на здымку злева).




Пасля сканчэння прэзентацыі абмеркавалі магчымыя варыянты супрацоўніцтва з аддзяленнем дзённага знаходжання маладых інвалідаў.



Фота Марыі Станіславіч

No comments:

Post a Comment