30 March 2013

Да сустрэчы ў 2015-м!

У Гродне скончылася міжнародная канферэнцыя, прысвечаная актывізацыі сталых людзей, якая  праходзіла на базе "Універсітэту Залатога Веку".
Удзел у канферэнцыі бралі людзі рознага ўзросту

29 March 2013

Міжнародная канферэнцыя працуе на базе "Універсітэту Залатога Веку"

Больш за 80 чалавек бяруць удзел у міжнароднай канферэнцыі "Інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей", якая распачалася сёння ў Гродне.

На гэтай мапе пазначаныя гарады, удзельнікі з якіх бяруць удзел у канферэнцыі

28 March 2013

Слухачы УЗВ прымалі гасцей і гукалі вясну

Змястоўна багатай атрымалася 28 сакавіка чарговая агульная сустрэча слухачоў "Універсітэту Залатога Веку". Удзел у ёй таксама бралі каля 30 удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі па актывізацыі сталых людзей, якая ладзіцца 29-30 сакавіка на базе нашай праграмы.

26 March 2013

Вырабленыя слухачкамі УЗВ вышыванкі перададзеныя ў царкву

Вышыванкі былі перададзеныя 24 сакавіка прыхажанам царквы ў гонар свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага пры Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы.


19 March 2013

Наш Ольчык

Менавiта так часцей за ўсё называюць Олю Астроўскую яе калегi па грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” і слухачы УЗВ.

11 March 2013

Як мы сустрэліся з Юрыям Качуком

Жыццё ва "Універсітэце Залатога Веку" дорыць нам усё новыя і новыя сюрпрызы. Вось і на чарговай агульнай чацьвярговай сустрэчы нас чакала спатканне з выдатнай творчай асобай -  інжынерам, мастаком і знаўцам беларускай кухні Юрыям Качуком.

Тры бярозы, або Гісторыя аднаго вяртання

Кранальная гісторыя пра сталую жанчыну, якая праз шмат гадоў вярнулася з Польшчы ў сваю родную беларускую вёску. Не маглі ўтрымацца, каб не перадрукаваць...


03 March 2013

"Моц смаку" і "Лад" гасцявалі ва ЎЗВ

Слухачоў "Універсітэту Залатога Веку", якія сабраліся 28 лютага на чарговую агульную сустрэчу, чакала сустрэча з аўтарам унікальнага выдання пра беларускую кухню, а таксама святочны канцэрт.

Юры Качук (на здымку) прадставіў сваю "Моц смаку", а таксама распавёў пра асаблівасці беларускай кухні.
Больш фотаздымкаў, а таксама відэа з прэзентацыі і канцэрту "Для мілых дам", зладжанага ў гэтыж дзень інструментальным ансамблем "Лад", можна паглядзець, навёўшы курсор на значкі ў правым верхнім куце фотаздымка.

Фота Вольгі Анціпавай