28 December 2012

Калядная вечарына УЗВ адбылася!

Яе ўдзельнікамі сталі каля 150 слухачоў "Універсітэту Залатога Веку" і гасцей праграмы. Упрыгожваннем святочнай вечарыны сталі выступ хора беларускай духоўнай музыкі "Бацькаўшчына", а таксама нумары самадзейнасці, падрыхтаваныя слухачамі розных секцыі УЗВ.

26 December 2012

Нашыя стажоры дзеляцца сваімі ўражаннямі ад наведвання УЗВ


На працягу тыдня стажыроўку ва "Універсітэце Залатога Веку" праходзілі госці з Брэста, Мінска і Смаргоні. Нашыя стажоры штодня вялі дзённікі, у якіх фіксавалі свае ўражанні ад сустрэч і падзеяў у межах стажыроўкі. Некаторыя вытрымкі з гэтых дзённікаў прапануем вашай увазе.



Яшчэ адзін глыток роднай мовы…

Не кожнаму свядомаму беларусу даводзіцца часта чуць сваё і гаварыць на сваёй, але толькі не тут - на ўроках беларускай мовы ва “Універсітэце Залатога Веку”, дзе гучыць РОДНАЯ МОВА і льецца яе мілагучны спеў.
На перадапошнім занятку беларускай мовы ва “Універсітэце Залатога Веку” наведвальнікі гэтай секцыі апынуліся на літаратурнай вечарыне.
Слухачка УЗВ Ларыса Гірас з кнігай нашай госці са Смаргоні Алы Клемянок

24 December 2012

Слухачы УЗВ віншуюць і атрымліваюць віншаванні

У пераднавагоднія дні слухачы УЗВ дзеляцца сваімі пажаданнямі, якія сабралі і апрацавалі слухачы секцыі "Залатое пяро".
Валянціна Ніцкая, слухачка УЗВ з 2010 г.:
Стучат часы - уходит Старый год,
Шуршат его последние страницы,
Пусть лучшее, что было - не уйдет,
А худшее - не смеет возвратиться!!!
И пусть в Новом году, дорогие слушатели УЗВ, мы будем со всеми в ладу, и, прежде всего, - с самим собой!
С Рождеством и Новым 2013 годом! Желаю счастья!!!

21 December 2012

Рыхтуемся да Калядаў!

На працягу ўжо некалькіх вечароў удзельніцы секцыі "Беларускія вячоркі" пад кіраўніцтвам яе вядучай Веры Кунцэвіч рыхтуюць рукадзельныя калядныя паштоўкі.

Слухачы УЗВ пазнаёміліся з сакральным мастацтвам Гарадзеншчыны

Менш за год прайшло з таго часу, як Любоў Зорына (на здымку) зрабіла презентацыю на тэму “ Сакральнае мастацтва Гарадзеншчыны” для сваіх сяброў- слухачоў УЗВ. Тады яе выступленне захапіла, нарадзіла шмат пытанняў.

Падарылі свята дзецям

У музеі Элізы Ажэшкі адбыліся дабрачынныя навагоднія прадстаўленні для дзяцей-сірот. Рэпартаж пра імпрэзу падрыхтавалі ўдзельніцы секцыі "Залатое пяро", якая працуе ва "Універсітэце Залатога Веку".

19 December 2012

«Сёння добрае надвор'е, ці не так?», або Як вывучаць замежную мову


Я заўсёды хацела даведацца, што захоўвае мой бацька ў чамадане, які стаяў пад яго ложкам, і замкі якога былі зачыненыя маленькім ключыкам. Нават дакранацца да чамадана было нельга.

18 December 2012

Дзейнасць УЗВ была прадстаўлена гасцям з Мінска

Каля 40 удзельнікаў праектаў для сталых людзей са сталіцы наведалі 14 снежня Гродна.




17 December 2012

Прыходзьце да нас на Вячоркі!

Цыкл інтэрв'ю з вядучымі секцый "Універсітэту Залатога Веку" працягвае інтэрв'ю Таццяны Харчанка з кіраўніцай "Беларускіх Вячорак" Верай Кунцэвіч (на здымку).

15 December 2012

Быць унікальным няпроста, але можна да гэтага імкнуцца

Вольга Корсун – кіраўнік фотасекцыі “Жыццёвы дзённік” Універсітэта Залатога Веку. Вольга навучаецца на 5-м курсе Гродзенскага ўніверсітэта ім. Я. Купалы на факультэце журналістыкі. Замужам, мае маленькую дачку. Ва “Універсітэце Залатога Веку” Вольга працуе  з 2010 года. Пра секцыю, жыццё і творчасць з Вольгай паразмаўляла яе навучэнка, слухачка УЗВ Вольга Анціпава.

14 December 2012

Пачала працу Школа добрых справаў

Слухачамі УЗВ ініцыяваныя 9 дабрачынных акцый, якія плануецца правесці сваімі сіламі ў студзені-красавіку 2013 года.

Урокі польскай

Ад самага пачатку працы "Універсітэту Залатога Веку" яго слухачы маюць магчымасць вывучаць замежныя мовы. У іх ліку - польскую. Нязменнай вядучай гэтай секцыі з'яўляецца Алена Калько (на здымку), якая і стала чарговай гераіняй цыклу інтэрв'ю з выкладчыкамі УЗВ, які рыхтуюць удзельнікі секцыі "Залатое пяро".
- Алена, скажыце, чым выклікана вашае жаданне стаць педагогам? 
- Да педагогаў я сябе, шчыра кажучы, ніколі не адносіла, хутчэй да выкладчыкаў, да тых, хто дзеліцца сваімі ведамі, без выхаваўчых момантаў. Хоць адукацыя ў мяне і педагагічная, але гэта спецыфіка ВНУ.
 - Дзе вы атрымалі адукацыю?
- У нашым купалаўскім універсітэце. Я скончыла славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта ГрДзУ ім. Я. Купалы і магістратуру пры ім.

12 December 2012

Акадэмікі таксама вучацца ва «Універсітэце Залатога Веку»

Адным з самых вядомых слухачоў УЗВ у гэтым акадэмічным годзе з’яўляецца член-карэспандэнт Акадэміі навук Андрэй Майсяёнак.
 - Андрэй Георгіевіч, як Вы ацэньваеце факт стварэння ў Гродне “Універсітэту Залатога Веку”?
- Вельмі станоўча. Ён дае магчымасць сталым людзям даведацца шмат новага ў розных галінах ведаў. Тут сустракаюцца энергічныя людзі, якія хочуць атрымаць новыя навыкі і веды, якія дапамагаюць ім у жыцці. Наведванне УЗВ таксама збліжае пакаленні. Да прыкладу, моладзь у часы кампутарызацыі добра валодае кампутарамі і дапамагае ў межах УЗВ авалодваць імі людзям старэйшага ўзросту. Гэта вельмі важная і добрая справа, якую трэба пашыраць.

11 December 2012

Слухачы УЗВ рыхтуюць карнавальныя маскі


Пачатак зімы ва “Універсітэце Залатога Веку” адразу ж напоўніўся чароўным прадчуваннем цудаў зімовых святаў.

10 December 2012

Блог УЗВ – лепшы сярод адукацыйных сайтаў краіны!


Такое рашэнне прыняло прафесійнае журы IV Фестывалю нефармальнай адукацыі, які праходзіў 7-9 снежня ў Мінску.

04 December 2012

Падведзеныя вынікі працы секцый УЗВ у кастрычніку і лістападзе

У першы дзень зімы адбылася працоўная сустрэча вядучых секцыі УЗВ. Выкладчыкі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад працы ў новым акадэмічным годзе, распавялі пра вынікі і ход працы ў кожнай з секцый.
Вядучыя секцый УЗВ (злева направа): Оля Астроўская (Беларуская мова), Вера Кунцэвіч ("Беларускія вячоркі"), Вікторыя Квасоўка ("Сад мары")