19 April 2011

Падарожжа ў свет лічбаў, коштаў і грошай


Дзе лепш зберагаць грошы – дома ці ў банку?  Ці ёсць нейкая розніца паміж налічэннем пенсіі на картку і атрыманнем грошай у кассе? Ад чаго залежыць рост коштаў на спажывецкія тавары? У якой валюце лепш за ўсё захоўваць грошы? Чаму нельга браць другі крэдыт, каб пагасіць першы?

Гэтыя і іншыя пытанні да лектара - кіраўніка фінансавага падраздзялення аднаго з гарадзенскіх мерапрыемстваў, чалавека, які  мае багатыя веды і досвед працы з фінансамі,  Паўла Красько (на здымку), заранёў падрыхтавалі навучэнцы УЗВ да лекцыі пра фінансавую пісьменнасць.
Па ходу занятку ўзнікалі новыя пытанні і ўдакладненні, напрыклад, чаму трэба абавязкова
пісаць у кнігу скаргаў пры парушэнні праў спажыўца.





Лекцыя выклікала вялікую зацікаўленасць слухачоў і спрэчкі над некаторымі момантамі.
Пасля заканчэння занятку вакол Паўла сабралася некалькі чалавек, якія засыпалі
яго новымі пытаннямі.



Якія ўражанні засталіся пасля такой насычанай, у некаторай ступені складанай, лекцыі?
На гэта пытанне адкажуць самі слухачы.

Ларыса Гірас: “Мне падаецца, гэта была вельмі карысная лекцыя, таму што я адчуваю
сябе абсалютна эканамічна безграматнай, я не ведаю самых простых эканамічных
слоў, напрыклад, што такое дэпазіты. Але пасля сённяшняга занятку я пачала крышку
арыентавацца ў сферы эканомікі, разабралася, якія банкі ў Беларусі больш надзейныя,
што грошы трэба класці на картачку, а захоўваць зберажэнні ў замежный валюце. Для
мяне было ўсё карысна, я з цікавасцю слухала нашага лектара.”

Ганна Іванаўна Стрыха: “Мне вельмі спадабаўся занятак, таму што патрпэбна быць
граматным, каб жыць у гэтым складаным свеце!”

Любоў Міхайлаўна: “Усё вельмі патрэбнае, важнае. У сутнасці, наш лектар падцвердзіў
шмат такіх рэчаў, аб якіх я здагадвалася. І я вельмі рада такому. Дзякуй вялікі
арганізатарам і нашаму лектару!”

Сваімі ўражаннямі пра занятак падзяліўся і сам Павал:

- Мне было вельмі прыемна. І спадабалася зацікаўленасць, якую праявілі слухачы. Было
крышку складана ў тым сэнсе, што трэба было гаварыць і тлумачыць эканамічныя
паняцці простай чалавечай мовай, якой я ўжо адвык размаўляць.
Вопыту чытання лекцый да сённяшняга дня ў мяне не было, раней я толькі даваў нейкія
парады сваім знаёмым, сябрам.



Хацеў бы пажадаць слухачам УЗВ быць фінансава пісьменнымі. Каб яны заўсёды
правільна разлічвалі і размяркоўвалі свае фінансы.”

No comments:

Post a Comment