10 December 2012

Блог УЗВ – лепшы сярод адукацыйных сайтаў краіны!


Такое рашэнне прыняло прафесійнае журы IV Фестывалю нефармальнай адукацыі, які праходзіў 7-9 снежня ў Мінску.

Разам з галоўнай узнагародай за лепшы сайт сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” атрымалі яшчэ 7 дыпломаў і ўзнагарод у іншых фестывальных намінацыях. Так, у конкурсе відэафільмаў другое месца атрымаў наш фільм, створаны ў межах праекта “Постаці”. Спецдыплом у гэтай жа намінацыі атрымаў цыкл відэаролікаў, прысвечаных “Універсітэту Залатога Веку”.

Удзельнікі Фестывалю прызналі таксама лепшым прэзентацыйны стэнд арганізацыі.

Тэмай Фестывалю была нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў. Такога кшталту Фестывалі ладзяцца ў Беларусі кожныя два гады. Іх асноўнымі арганізатарамі з’яўляюцца арганізацыі, аб’яднаныя ў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. У склад гэтай Асацыяцыі ўваходзіць і ГА "Цэнтр "Трэці сектар".

No comments:

Post a Comment