Мэтай паездкі, якая адбылася 28-31 сакавіка, было знаёства з досьведам
працы «Школы третьего возраста», якая працуе ў горадзе над Нявой.
Кантакты са "Школой Третьего Возраста" пачаліся з віртуальнага знаёмства. Потым было інтэрв'ю з кіраўніцай Школы Святланай Чарнышовай для блогу УЗВ. Ужо тады мы зразумелі, што гарадзенцам ёсць чаму павучыцца ў піцерцаў. Затым была перапіска, перамовы наконт абмену візітамі і вось, урэшце, мы сабраліся ў дарогу.
Адразу па прыездзе нас чакала сустрэча з курсістамі і кіраўніцтвам Школы ў культурным цэнтры "Троіцкі". Тут мы прадставілі дзейнасць «Універсітэту Залатога Веку», свой родны горад, зладзілі "Гуканне вясны", пачаставалі піцерцаў нашым беларускім хлебам.
Наступныя дні былі прысвечаныя знаёмству з асновамі арганізацыі працы са сталымі людзьмі ў Неўскім раёне Санкт-Пецярбурга.
Мы пазнаёміліся з асобнымі курсамі «Школы»: «Мары на колах», «Сам сабе рэжысёр», «ЛітО» і інш. Спецыяльна для нас у «Арцелі майстроў» былі зладжаныя майстар-класы па дэкупажу, маляванні яек, пляценні з лазы.
Некаторыя з «падгледжаных» у Санкт-Пецярбурзе ідэяў слухачы УЗВ плануюць пераняць і рэалізаваць у наступным акадэмічным годзе ў Гродне. Тады ж плануеца прыняць з візітам у адказ і дэлегацыю «Школы третьего возраста».

No comments:
Post a Comment