Гэтай тэме была прысвечаная чарговая агульная сустрэча слухачоў "Універсітэту Залатога Веку", якая адбылася 31 студзеня.
Вядучай сустрэчы была нашая госця з Мінску псіхолаг Вольга Гарбунова, якая мае багаты досвед працы працы па папярэджанні гвалту ў дачыненні да сталых людзей.
Зараз у краіне жыве каля 2,5 міліёнаў пенсіянераў.
Досвед арганізацыі "Радзіслава", у якой працуе Вольга, паказвае, што з кожным годам павялічваецца колькасць сталых людзей, якія звяртаюцца за сацыяльна-псіхалагічнай дапамогай.
Менавіта таму, лічыць Вольга, у Беларусі неабходна ствараць умовы для прафілактыкі гвалту і рэабілітацыі сталых людзей, якія пацярпелі ад гвалту. У сувязі з гэтым вельмі важна змяняць стэрэатыпы ў дачынненні да сталых людзей і спрыяць усталяванню дыялога паміж пакаленнямі.
У канцы занятку слухачы УЗВ атрымалі матэрыялы з кантактамі арганізацый і службаў, у якія можна звяртацца ў выпадку ўзнікнення крызісных сітуацый.
No comments:
Post a Comment