17 April 2012

Слухачы УЗВ сустрэліся з прафесарам Андрэем Майсяёнкам


Якія вітаміны і мікраэлементы асабліва карысныя для людзей сталага ўзросту, у якіх прадуктах харчавання яны ўтрымліваюцца і за якія працэсы ў нашым арганізме «адказваюць»? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні на працягу амаль двух гадзін даваў член-карэспандэнт беларускай Акадэміі навук, прафесар Андрэй Майсяёнак, які зрабіў 5 красавіка для слухачоў «Універсітэту Залатога Веку» выклад па тэме «Збалансаванае харчаванне».

Нават пасля сканчэння сустрэчы яе ўдзельнікі яшчэ доўга не хацелі адпускаць шаноўнага госця, стараючыся задаць таму пытанні, якія іх хвалююць.

Слухачы УЗВ адзначалі, што гэтая сустрэча была адной з самых цікавых у гэтым акадэмічным годзе. 

No comments:

Post a Comment