29 April 2011

Сёння Дзень народзінаў "Універсітэту Залатога Веку"

Шаноўныя сябры і калегі!
Віншуем усіх, хто лічыць сябе так ці інакш звязаным з УЗВ з нашым першым Днём нараджэння!

29 красавіка 2010 г. адбыўся першы занятак ў межах нашага "Універсітэту Залатога Веку".

20 траўня адбудзецца святочная сустрэча навучэнцаў УЗВ, прысвечаная сканцэнню акадэмічнага года.

20 April 2011

Падарожжы ў прасторы і часе: Занёманскі Гродна

Такую назву мела чарговая экскурсія для навучэнцаў УЗВ, праведзеная 11 красавіка Віктарам Кірэевым.

19 April 2011

Падарожжа ў свет лічбаў, коштаў і грошай


Дзе лепш зберагаць грошы – дома ці ў банку?  Ці ёсць нейкая розніца паміж налічэннем пенсіі на картку і атрыманнем грошай у кассе? Ад чаго залежыць рост коштаў на спажывецкія тавары? У якой валюце лепш за ўсё захоўваць грошы? Чаму нельга браць другі крэдыт, каб пагасіць першы?

Гэтыя і іншыя пытанні да лектара - кіраўніка фінансавага падраздзялення аднаго з гарадзенскіх мерапрыемстваў, чалавека, які  мае багатыя веды і досвед працы з фінансамі,  Паўла Красько (на здымку), заранёў падрыхтавалі навучэнцы УЗВ да лекцыі пра фінансавую пісьменнасць.

17 April 2011

Школа добрых справаў: пачатак зроблены


Пасадка дрэваў, збор кнігаў для школьных і турэмных бібліятэк, рэчаў для бяздомных, стварэнне групы самадапамогі, рубрыкі парадаў на блогу - гэта далёка не поўны пералік ідэяў добрых справаў, якія ў бліжэйшыя месяцы навучэнцы "Універсітэту Залатога Веку" збіраюцца ажыццявіць у Гродне.


15 April 2011

Навучэнцы УЗВ наведалі музей Максіма Багдановіча

На ўваходзе ў дом гасцей сустракае Марыя Апанасаўна - гаспадыня дома, маці паэта. Пераходзячы з пакоя ў пакойчык, яна распавядае пра жыццё сваёй сям'і, дарагія яе сэрцу рэчы. Уражаныя такой формай падачы інфармацыі слухачы не могуць схаваць свайго захаплення!

Напрыканцы экскурсіі ўсіх чакала рамонкавая гарбата. Удзячныя госці працытавалі некалькі вершаў Максіма і нават паабяцалі наступны раз праспяваць "Зорку Венеру".


12 April 2011

Беларускія вячоркі - цёпла і ўтульна



У госці да навучэнцаў гуртка “Беларускія вячоркі” завітала выдатны майстар па саломапляценні Мар’яна Кузміцкая.


05 April 2011

Зміцер Іваноўскі: “Я вучуся бачыць свет вачамі сваіх навучэнцаў”

Серыю інтэрв'ю з выкладчыкамі "Універсітэту Залатога Веку" працягваецца размовай з вядомым гарадзенскім мастаком Зміцерам Іваноўскім. Ад пачатку дзейнасці УЗВ сп. Зміцер вядзе заняткі нашай "Акадэміі Мастацтваў Залатога Веку".

- Я ведаю, колькі мне каштавала прыйсці да да таго, кім я стаў, да сваіх сённяшніх уменняў і навыкаў. Калі б шмат гадоў таму знайшоўся такі чалавек, які дапамог мне, накіраваў, навучыў, перадаў мне тое, што сам умее – мой шлях быў бы значна прасцейшы. Таму сваім навучэнцам я хачу падараваць такую магчымасць, якой сам не меў - пачынае размову сп. Зміцер.

04 April 2011

Звонкія галасы маладых душой

Сустрэча слухачоў "Універсітэту Залатога Веку" з удзельнікамі гарадскога хору ветэранаў адбылася 24 сакавіка ў час гасцёўні, арганізаванай навучэнкамі другога набору УЗВ Марыяй Станіславіч і Тэрэзай Жукоўскай.
Хор пад кіраўніцтвам Міхаіла Аўхімені выканаў некалькі музыкальных кампазіцыяў мінулых гадоў, якія знайшлі добры водгук ад слухачоў універсітэта. Пад бурныя апладысменты былі сустрэты песні “Клён кудравы” і іншыя.
Эстафету хору падхапілі гледачы. Некалькі з іх прачыталі вершы: свае і беларускіх класікаў.


Наступную творчую вечарыну плануецца зладзіць у бліжэйшы час у музеі Максіма Багдановіча.

Вандроўка ў Святую Зямлю. Працяг

Другі дзень нашай вандроўкі пачынаецца з наведвання асноўнай хрысціянскай святыні – Храма Гроба Гасподняга. Едзем аўтобусам, не адрываючы вачэй ад велічнага, белага сонечнага Іерусаліма. Горача, 37 градусаў па Цэльсію. Каля святыні – паток веруючых і турыстаў з усяго свету.
Храм Гроба Гасподняга пабудаваны царыцай Аленай у 335 годзе. Разбураны персамі ў 614 годзе. Адноўлены ў 1009 г, разбураны ізноў, адноўлены крыжаносцамі ў 1149 годзе і існуе да цяперашняга часу. Часамі рэстаўруецца. Падзелены паміж 6 канфесіямі хрысціянскай царквы: грэка-праваслаўнай, каталіцкай, армянскай, копцкай, эфіопскай і сірыйскай. Кожнай выдзелены свае прыдзелы. Паволі спускаемся да месца, дзе быў пахаваны і ўваскрос Езус. Прыцемкі, гарыць свяшчэнны агонь, грэчаскі святар апальвае свечкі, на талерку кладзеш ахвяру і запіскі. Затым на хвілінку, на каленях кланяешся прасвятому месцу, цалуеш яго і кладзеш сувеніры, якія хочаш асвяціць. Адыходзіш, чакаеш сваіх спадарожнікаў у малітве ці роздуме.

Уваход у Храм Гроба Гасподняга

Шмат людзей падыходзяць да другога святога месца ў храме - Каменю Памазання. Насупраць уваходу ў Храм знаходзіцца шырокая мармуровая пліта, што прыкрывае камень. Калісьці сюды палажылі знятага з крыжа Езуса.