Пранікнёныя аповеды пра лёсы і творчасць Элізы Ажэшкі, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Дануты Бічэль ды іншых паэтаў і пісьменнікаў, чые імёны звязаныя з Гродна. Сакавітая беларуская мова, глыбокае веданне тэмы - усё гэта пра выклад прафесара Аляксея Пяткевіча, зроблены 17 студзеня для слухачоў УЗВ.
Аляксей Міхайлавіч доўгія гады выкладае ў гарадзенскім купалаўскім універсітэце, займаецца краязнаўствам (зусім нядаўна выдаў перакідны краязнаўчы каляндар на 2013 г.). У мінулым годзе наведваў кампутарныя курсы ў межах УЗВ.
Пасля сканчэння лекцыі пра "Гародню літаратурную" многія слухачы адзначалі, што гэта была адна з самых цікавых агульных сустрэч УЗВ у гэтым акадэмічным годзе.
No comments:
Post a Comment