Змястоўна багатай атрымалася 28 сакавіка чарговая агульная сустрэча слухачоў "Універсітэту Залатога Веку". Удзел у ёй таксама бралі каля 30 удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі па актывізацыі сталых людзей, якая ладзіцца 29-30 сакавіка на базе нашай праграмы.
На пачатку сустрэчы Аляксандр Кабялярэк (кіраўнік Універсітэту Трэцяга Ўзросту, які дзейнічае пры Ўроцлаўскім універсітэце (Польшча), зрабіў прэзентацыю дзейнасці сваёй інстытуцыі.
Іншы прадстаўнік польскай дэлегацыі - Мечыслаў Дамброўскі (на здымку ніжэй), зрабіў невялікі майстар-клас, прысвечаны гімнастыцы мозга.
Многія слухачы УЗВ з задавальненем паўтаралі за нашым госцем здавалася б немудрагелістыя практыкаванні, якія актывізуюць працу мозга чалавека.
Упрыгожваннем сустрэчы стала гуканне вясны, падрыхтаванае ўдзельніцамі секцыі "Беларускія вячоркі" (кіраўніца Вера Кунцэвіч - на здымку ніжэй зправа).
Фота Вольгі Анціпавай
На пачатку сустрэчы Аляксандр Кабялярэк (кіраўнік Універсітэту Трэцяга Ўзросту, які дзейнічае пры Ўроцлаўскім універсітэце (Польшча), зрабіў прэзентацыю дзейнасці сваёй інстытуцыі.
Аляксандр Кабялярэк |
Многія слухачы УЗВ з задавальненем паўтаралі за нашым госцем здавалася б немудрагелістыя практыкаванні, якія актывізуюць працу мозга чалавека.
Упрыгожваннем сустрэчы стала гуканне вясны, падрыхтаванае ўдзельніцамі секцыі "Беларускія вячоркі" (кіраўніца Вера Кунцэвіч - на здымку ніжэй зправа).
Вясна-Красна, а што ж ты нам прынесла? |
Фота Вольгі Анціпавай
No comments:
Post a Comment