30 June 2012

Слухачы УЗВ не марнуюць час на канікулах

Тры слухачкі нашага "Універсітэту Залатога Веку" здзейснілі захапляльнае аўтападарожжа па маляўнічых кутках Гарадзеншчыны. Чытайце першую частку падарожнага дзённіка Ларысы Гірас на сайце "Твой стыль".

17 June 2012

Слухачка УЗВ Любоў Зорына прэзентавала ўнікальны мастацкі каталог


Зберагчы тое, што нам дасталося ад продкаў – гэтая думка была галоўным лейтматывам прэзентацыі ўнікальнага выдання, якое падрыхтавала гарадзенка Любоў Зорына.

Амаль 30 год яна рупліва даследавала гісторыю мастацкага метала ў Гродна, шукала забытыя сёння імёны вядомых у мінулым гарадзенскіх кавалёў, фіксавала на фотаапарат арыгінальныя металічныя абгародкі на могілках, балконы, каваныя брамы, парапеты.