19 January 2013

Рэалізаваная першая "Добрая справа" у гэтым акадэмічным годзе

Слухачы УЗВ перадалі 17 студзеня ахвяраванні, якія сабралі для прытулку для бяздомных жывёлаў.
Намесніца старшыні грамадскага аб'яднання "Адданае сэрца" Алена Шыманіца (на здымку злева) падзякавала навучэнцам "Універсітэту Залатога Веку" за дапамогу ды коратка распавяла пра дзейнасць сваёй арганізацыі.
Сябра Рады УЗВ Людміла Віннікава (зправа) перадае сабраныя слухачамі УЗВ ахвяраванні 


Па словах Алены, праблема з бяздомнымі жывёламі ў горадзе вельмі вострая. Толькі ў наступным годзе павінен з'явіцца абсталяваны прытулак для кінутых катоў і сабак. Пакуль жа сябры арганізацыі трымаюць бяздомных жывёлаў на сваіх кватэрах.

Грошы, якія ахвяруюць арганізацыі, ідуць найперш на стэрылізацыю, лекі і харчаванне для жывёлаў. Толькі ў мінулым годзе сябры і валанцёры арганізацыі выратавалі ад немінучай смерці каля 400 бяздомных катоў і сабак.
Акцыя збору сродкаў на дапамогу бяздомных жывёлам была ініцыяваная ў час першай у гэтым акадэмічным годзе сустрэчы "Школы добрых справаў".
У хуткім часе слухачы УЗВ плануюць распачаць яшчэ некалькі дабрачынных акцый.

No comments:

Post a Comment