07 October 2012

Новы акадэмічны год УЗВ пачаўся з велапрабегу

Невялікая дружная кампанія слухачоў УЗВ, якіх не спалохала няўстойлівае восеньскае надвор’е, праехала 7 кастрычніка на роварах па самых маляўнічых куточках лесапарку ў Пышках.
Вецер у твар, дым вогнішча, смак травяной гарбаты ды спевы над Нёманам – гэта толькі частка прыемных уражанняў, якія спазналі ўдзельнікі гэтай вандроўкі.

Магчыма, такога кшталту выезды на прыроду на роварах стануць традыцыйным спосабам нефармальнага адкрыцця кожнага новага акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку”. 
Ну а ўрачыстае адкрыццё адбудзецца сёлета 11 кастрычніка.













No comments:

Post a Comment