Занятак пад такой назвай 10 лютага правялі нашы мінскія госці з экалагічных арганізацый: Яраслаў Бекіш (экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”) і Ірына Сухій (ГА “Экадом”).
Слухачы Універсітэту падзяліліся на пяць працоўных груп, кожная з якіх павінна была прадставіць свой сцэнар будучыні планеты і развіцця чалавецтва.
Усе пяць груп выбралі аптымістычны варыянт і прапанавалі шляхі да паляпшэння існуючай сітуацыі.
“Я лічу, што УЗВ – гэта першаклассная ідэя, у Беларусі ужо даўно трэба было б працаваць з гэтай мэтавай аўдыторыяй. На жаль, толькі зараз распачынаецца такая праца, але дзякуй Богу, што пачынаецца ўвогуле.
Сталыя людзі – гэта вельмі актыўная сацыяльная група, і ўсе сацыяльна-значныя тэмы павінны накіроўвацца на іх, а не толькі на моладзь.
У сталых людзей ёсць больш вольнага часу, ёсць сацыяльны аўтарытэт, яны, па вопыту сённяшняга занятку, вельмі дзейнасна-ўспрымальныя, то бок могуць адразу пайсці і рабіць тое, што палічылі прыдатным. Я вельмі ўдзячны за запрашэнне і спадзяюся, што навучэнцы таксама засталіся задаволеныя”.
Як кожны з нас можа выратаваць планету ад вымірання, як адчуць сябе яе гаспадаром у поўным сэнсе гэтага слова - рахманым, клапатлівым - адказы на такія пытанні шукалі разам з мінскімі экспертамі навучэнцы "Універсітэту залатога веку".
Аптымістка сп. Сафія Вераб'ёва-Дольская з экалагічнай фірмовай торбачкай |
Трэнеры прадставілі на выбар пяць варыянтаў: песімістычны (чалавецтва стаіць на краі і хутка загіне ад прыроднай катастрофы), аптымістычны (развіццё новых тэхналогій і навукі выратуе чалавецтва і планету ад гібелі), людзі ўратуюцца на другой планеце і іншыя.
Канешне, былі і скептыкі, якія таксама выказалі сваё песімістычнае меркаванне, але такіх аказалася вельмі мала.
Вось некаторыя вытрымкі з выступленняў працоўных груп, калі яны абаранялі свае сцэнары будучыні планеты:
- “Сітуацыю павінна выратаваць экалагічнае выхаванне з ранняга ўзросту. Павінен перамагчы здаровы сэнс”;
- “Павінна развівацца экалагічнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, краіны павінны імкнуцца да стварэння агульнай экалагічнай палітыкі. У выніку сфарміруецца сусветны ўрад, які будзе ствараць нарматыўныя акты ў вобласці прамысловасці, сельскай гаспадаркі, эканомікі, накіраваныя на паляпшэнне экалогіі і захаванне планеты”;
- “Чалавецтва дасягне такога ўзроўню развіцця, што мы будзем камунікаваць праз думкі на вялікай адлегласці”;
- “Зямля можа накарміць, напаіць, любавацца сваёй прыгажосцю, але не можа сябе абараніць”;
Пасля выступлення кожнай групы адбылося абмеркаванне і высвятленне некаторых спрэчных момантаў. Але акрамя бачання, важна валодаць большым аб’ёмам інфармацыі пра праблему.
Мінскія госці падрабязна распавялі пра сучасны стан экалагічнай сітуацыі, пра тое, якія захады робяцца для таго, каб яго палепшыць.
Мінскія госці падрабязна распавялі пра сучасны стан экалагічнай сітуацыі, пра тое, якія захады робяцца для таго, каб яго палепшыць.
Цікавым аказаўся эксперымент, прадэманстраваны вядучымі, якім чынам мы ставімся да вады, і як ў паўсядзённым жыцці мы можам яе эканоміць.
Яраслаў заклікаў ствараць у Гродна, і ў прыватнасці – ва "Універсітэце Залатога Веку", экагруппы, якія працавалі б менавіта над пытаннямі захавання экалогіі на бытавым узроўні.
Яраслаў заклікаў ствараць у Гродна, і ў прыватнасці – ва "Універсітэце Залатога Веку", экагруппы, якія працавалі б менавіта над пытаннямі захавання экалогіі на бытавым узроўні.
Занятак скончыўся праглядам мультфільма на экалагічную тэматыку.
Слухачы шчыра падзякавалі мінскім гасцям за цікавае мерапрыемства і паабяцалі прытрымлівацца тых простых спосабаў ратавання экалогіі, пра якія яны змаглі даведацца дзякуючы занятку.
Слухачы шчыра падзякавалі мінскім гасцям за цікавае мерапрыемства і паабяцалі прытрымлівацца тых простых спосабаў ратавання экалогіі, пра якія яны змаглі даведацца дзякуючы занятку.
Уражанні гасцей ад праекту "Універсітэт Залатога Веку"
Ірына Сухій, ГА “Экадом” |
"Праца з людзьмі сталага ўзросту – вельмі перспектыўны напрамак. Я зразумела, што трэба вельмі шырока прыцягваць пенсіянераў у нашу экаабараніцельную працу, таму што гэта тыя людзі, якім няма чаго губляць і на якіх будзе менш рычагоў уціску, у іх больш патэнцыялу ў працы па абароне, напрыклад, зялёных насаджэнняў, у барацьбе супраць будаўніцтва якіх-небудзь шкодных вытворчасцяў. Мяне здзівіла тое, што калі было практыкаванне наконт будучыні планеты, амаль усе слухачы аказаліся аптымістамі!
Трэба падумаць, чаму сталае пакаленне аказалася больш аптымістычным, таму што ў маім выпадку і ў майго акружэння зусім іншае, больш песімістычнае меркаванне і ўяўленне. Гэты аптымізм, магчыма, і ёсць тая рухаючая сіла, якая можа дапамагчы ў будучыні”.

Яраслаў Бекіш, экалагічнае таварыства "Зялёная сетка" |
Сталыя людзі – гэта вельмі актыўная сацыяльная група, і ўсе сацыяльна-значныя тэмы павінны накіроўвацца на іх, а не толькі на моладзь.
У сталых людзей ёсць больш вольнага часу, ёсць сацыяльны аўтарытэт, яны, па вопыту сённяшняга занятку, вельмі дзейнасна-ўспрымальныя, то бок могуць адразу пайсці і рабіць тое, што палічылі прыдатным. Я вельмі ўдзячны за запрашэнне і спадзяюся, што навучэнцы таксама засталіся задаволеныя”.
Падрыхтавала Вольга Корсун.
Фота: Юля Каляда
No comments:
Post a Comment