Каля 60 чалавек прыйшлі 13 кастрычніка на першы занятак гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку".
На працягу сямі месяцаў слухачы УЗВ будуць удасканальваць свае здольнасці ў самых розных накірунках.
Апроч агульных тэматычных сустрэч (лекцый, трэнінгаў, гасцёўняў, дыскусій і г.д.) удзельнікі праграмы будуць наведваць секцыі беларускай, ангельскай і польскай моваў, кампутарныя курсы, "Беларускія вячоркі", "Акадэмію мастацтваў Залатога Веку", цыкл экскурсій па горадзе і па гарадзенскіх музеях, вучыцца фатаграфаваць і апрацоўваць фотаздымкі, знаёміцца з лепшым досьведам вядзенне прысядзібнай гаспадаркі (гурток "Сад мары"), займацца ёгай.
Як і ў мінулым годзе, у межах УЗВ будзе працаваць "Школа добрых справаў", з дапамогай якой удзельнікі праграмы змогуць спланаваць і рэалізаваць свае грамадска-карысныя справы.
На 27 кастрычніка запланаваны агульны інтэграцыйны трэнінг для слухачоў сёлетняга набору УЗВ. Секцыі УЗВ пачнуць сваю працу ўжо з 17 кастрычніка.
Фота Марыі Станіславіч

Арганізатары і вядучыя секцый УЗВ |
Фота Марыі Станіславіч
No comments:
Post a Comment