Вядучыя секцый "Універсітэту Залатога Веку" сабраліся 23 лютага на чарговую сустрэчы, прысвечаную падсумаванню вынікаў працы і павышэнню кваліфікацыі.
Пасля прадстаўлення сітуацыі ў кожнай з секцый праграмы ўдзельнікі сустрэчы перайшлі да абмеркавання метадаў, з дапамогай якіх можна палепшыць выніковасць адукацыйна-асветніцкай працы.
Гаворка вялася пра фактары, якія ўплываюць на выбар метадаў працы, пра сутнасць і асаблівасці інтэрактыўных метадаў навучання, пра схему педагагічнага ўзаемадзеяння Вольфа-Дзітрыха Вэблера, якая ляжыць у аснове распрацоўкі многіх адукацыйных праграм.
Прыгожым завяршэннем сустрэчы стала чайная цырымонія, арганізаваная нашай госцяй з Мінску Кацярынай Радзюк (на здымку злева).
Сёлета ў межах УЗВ працуе 18 секцый па інтарэсах, якія наведвае каля 130 нашых слухачоў.
Фота Ірыны Новік
No comments:
Post a Comment