Бібліятэка

Мадрыдскі міжнародны  план дзеянняў па праблемах старэння

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый падрыхтавала дапаможнік для тых, хто займаецца распрацоўкай і ўкараненнем праграм, накіраваных на павышэнне якасці жыцця сталых людзей.


Хатні гвалт над сталымі людзьмі: віды, прычыны, наступствы, стэрэатыпы

Такую назву мела прэзентацыя, зробленая 31 студзеня 2013 г. для слухачоў УЗВ псіхолагам з Мінска Вольгай Гарбуновай.



Новая прэзентацыя пра "Універсітэт Залатога Веку"
Гісторыя гарадзенскага УЗВ, яго мэты і прынцыпы дзейнасці, змест навучальнай праграмы - усё гэта адлюстравана ў прэзентацыі, якая была прадэманстраваная ўдзельнікам Фестывалю нефармальнай адукацыі ў Мінску (7-9 снежня 2012 г.).
Пазнаёміцца з ёй можаце цяпер і вы.



Самаадчуванне і ўспрыняццё сябе сталымі людзьмі ва ўмовах перамены сацыяльнай ролі з выхадам на пенсію

Прэзентацыю з такой назвай прадставіў удзельнікам міжнароднай канферэнцыі "Сацыяльны ўдзел і адказнасць сталых людзей" 17 студзеня 2012 г. у Мінску прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту А.Падольскі.

Жыцьцё толькі пачынаецца
Гэты артыкул быў надрукаваны ў гарадзенскім часопісе "Трэці сэктар" ў пачатку 2006 г. Тады мы яшчэ не ведалі, што праз пяць гадоў такі самы Ўніверсітэт з'явіцца ў Гродне і мы будзем мець да гэтага непасрэднае дачыненне.
У артыкуле захавана мова арыгінала.
Светлана Чернышева: пожилой возраст – это огромный ресурс
Універсітэты Залатога Веку і іншыя такога кшталту праекты, скіраваныя на сацыяльную, інтэлектуальную і фізічную актыўнасць сталых людзей існуюць у многіх краінах свету. Наш блог пачынае серыю інтэрв’ю з людзьмі, якія актыўна працуюць са сталымі людзьмі ў суседніх краінах.
Прапануем вашай увазе інтэрв’ю Ланы Руднік са Святланай Чарнышовай - заснавальніцай «Школы третьего возраста» у Санкт-Пецярбургу.


Якой шчаслівай можа быць старасць
У сакавіку 2010 г. група беларусаў з Гродна наведала польскі горад Уроцлаў, дзе ў складзе тамтэйшага дзяржаўнага ўніверсітэту дзейнічае адзін з найстарэйшых у Еўропе і вельмі аўтарытэтны ў Польшчы Ўніверсітэт Трэцяга веку.

Чытайце ўражанні адной з удзельніц візіту.