13 September 2011

Рыхтуемся да пачатку новага акадэмічнага года

Яго ўрачыстае адкрыццё запланавана на пачатак кастрычніка. А ўжо 19 верасня пачнецца набор слухачоў УЗВ на 2011-2012 г.
слухачка УЗВ Таццяна Пракопік 
Сёлетні "навучальны год" будзе доўжыцца да сярэдзіны красавіка 2012 г. Гэта зроблена з улікам пажаданняў слухачоў УЗВ, якія вясной шмат часу праводзяць на сваіх лецішчах.
Перад пачаткам новага навучальнага сезона адбылася сустрэча выкладчыкаў секцый, якія працуюць у межах "Універсітэту Залатога Веку". Як і ў мінулым годзе, будуць працаваць секцыі ангельскай і польскай мовы, йогі, кампутарныя курсы, "Беларускія вячоркі", "Жыццёвы дзённік у фотаздымках", "Акадэмія Мастацтваў Залатога Веку", "Падарожжы ў прасторы і часе". Разглядаюцца таксама магчымасці заснавання дадатковых секцый. Больш падрабязная інфармацыя пра набор слухачоў на навы акадэмічны год з'явіцца на нашым блогу пасля 19 верасня. Сачыце за інфармацыяй!