Гэта вельмi светлы чалавек, а яшчэ – прыгожая, працавiтая, усмешлiвая i ветлівая дзяўчына.
У “Цэнтр “Трэці сектар” Оля прыйшла пасля таго, як скончыла ў 2001 г. іншую праграму гэтай арганізацыі – “Школу маладога журналіста”. Прыйшла спачатку ў якасці валанцёркі - сачыла за парадкам у офісе, стварыла Публічны інфармацыйны пункт у арганізацыі, упарадкавала бiблiятэку.
У гэтый жа час Оля скончыла гарадзенскі купалаўскі ўніверсітэт (атрымала спецыяльнасць выкладчыцы беларускай мовы, лiтаратуры i рыторыкi). Пазней скончыла таксама факультэт правазнаўства ў БДУ, выкладала ў школе i ва ўнiверсiтэце.
Я прысутнiчала на адным з заняткаў беларускай мовы для слухачоў, якія вывучаюць яе першы год.
Самыя звычайныя рэчы – вывучэнне новых словаў, праца са слоўнiкамi, эмацыйнае вымаўленне словаў, свабодныя зносiны на зададзенную тэму – усё гэта было ператворана ў невялiкiя прадстаўленнi, дзе выкладчык была не толькі рэжысёрам, але і такім жа акцёрам, як і слухачы.
Вось што гавораць аб занятках i аб сваёй настаўнiцы яе вучнi:
- Заняткі розныя па форме, вельмі цікавыя, час пралятае імгненна і шкада, што ўрок ужо скончыўся.
Група цікавая, займаемся з ахвотай.
Оля заўсёды добразычлівая, прываблівае да сябе, заахвочвае да навучання.
Людміла (на здымку вышэй вышэй зправа):
-Я - расіянка і гэтыя заняткі для мяне - адкрыццё не толькі мовы, але і краіны. Настаўніца - казка, заняткі праходзяць на адным дыханні.
Яшчэ адна Людміла (на здымку ніжэй):
- Дабрыня, адкрытасць, добрая арганізацыя – гэта наша Оля!
Ад яе зыходзіць шмат аптымізму, яна зараджае ім сваіх слухачоў, заўсёды здзіўляе творчым падыходам да заняткаў.
Ганна (на здымку вышэй слева):
-Заняткі дапамагаюць мне размаўляць з унуком - ён ходзіць у беларускамоўны садок.
Галіна (на здымку ніжэй зправа):
-Няма словаў – гэта скарбонка дабрыні, выдумкі, дабразычлівасці.
Ніна (на здымку вышэй злева):
- Оля ўвасабляе для мяне ўсё самае лепшае, што ёсць у жанчыне.
Занятак, які я наведала, прайшоў радасна, вельмі непасрэдна. Настаўніца ўмела падтрымлівала ўвагу слухачоў, імгненна рэагавала на кожную сітуацыю.
Пра сваю працу ва УЗВ Оля кажа:
- Тут дэмакратычна, камфортна. Гэта - вельмі цікавае жыццё.
Вольга Анціпава
Фота аўтара
No comments:
Post a Comment