Мы сустрэліся на беразе Нёмана. Вера Васільеўна Кунцэвіч ішла на службу ў Каложскую царкву, куды накіроўвалася і я. Па дарозе загаварылі пра музыку.
Я
даведалася, што Вера Васільеўна па спецыяльнасці харавік-дырыжор, заснавала
першы ў Гродна беларускі хор духоўнай музыкі “Бацькаўшчына”, якому споўнілася ўжо 20 гадоў.
Акрамя таго, працавала з іншымі хорамі і ансамблямі ў горадзе і раёне. Яе
калектывы часта станавіліся лаўрэатамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў
мастацкай самадзейнасці. Напрыклад,
хор Дома сувязі, народны ансамбль вёскі Зарачанка.
–
А як ўзніклі «Вячоркі» у УЗВ? –
Пытаюся я Веру Васільеўну.
–
Чатыры гады таму, калі пачынаў сваю работу УЗВ, яго заснавальнікі запрасілі мяне як спецыяліста па
беларускім фальклоры арганізаваць пажылых людзей у калектыў, які б выкарыстоўваў
старыя беларускія
традыцыі, абрады. Вопыт такой працы я ўжо мела з іншымі ансамблямі. Людзі,
вонкава заціснутыя, разнявольваліся,
праяўлялі сябе вельмі актыўна, таленавіта. Колькі ж адораных людзей прыйшло да
нас! Песеннікі, майстры рукадзелля, паэты і мастакі ... «Вячоркі» аб'ядналі
ўсіх!
–
Вера Васільеўна, а якія вашы прыярытэты, што вы шануеце больш за ўсё, па якіх “правілах” стараецеся жыць?
–
Заўсёды стараюся быць
аптымісткай.
Радавацца кожнаму пражытаму дню, старацца падзяліць гэтую радасць з
навакольнымі. Мабыць, мая энергетыка перадаецца і ім, і тады забываюцца ўсе
трывогі, хваляванні,
непрыемнасці. Мы пачынаем разам радавацца жыццю. Падтрымлівае мяне музыка, асабліва духоўная.
Яна ачышчае і напаўняе святлом чалавечыя душы. Гэта сапраўднае свята – паслухаць харавыя спевы ў царкве. Я, як быццам, узношуся да нябёсаў, за
спіной з'яўляюцца
крылы. Вось і сёння хачу паслухаць ў выкананні маіх вучняў “Магутны божа”.
–
Ці
ёсць у вас вольны час і як вы яго праводзіце?
–
Практычна няма. Праца, сям'я, унукі. Усё гэта і напаўняе маё жыццё. Часта
бываюць выязныя канцэрты, да якіх трэба рыхтавацца. А вось калі прыходзіць
лета, я ад'язджаю з сям'ёй у вёску. У нас цудоўная хатка ў лесе. Там я збіраю ягады
і грыбы. Слухаю спевы птушак, атрымліваючы асалоду ад нашай беларускай прыроды.
–
Вера
Васільеўна, а што зараз адбываецца на “Вячорках”?
–
Рыхтуемся да Калядаў.
Прыдумляем сюрпрызы, спяваем “калядкі”. Будзем удзельнічаць у святочнай
праграме, якая падводзіць вынікі 1-га паўгоддзя заняткаў у УЗВ. Спадзяемся,
свята атрымаецца вясёлае,
шумнае,
песеннае.
Сцэнар свята ўжо ў працы. Чакаем гасцей, новых ідэй і задумак ад удзельнікаў “Вячорак” УЗВ.
Размаўляла Таццяна Харчанка, слухачка секцыі "Залатое пяро"
No comments:
Post a Comment